Гэрбэрт Шылт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэрбэрт Шылт
Herbert Schildt
Нарадзіўся
Чыкага штат Іліной
Грамадзянства ЗША
Навуковая сфэра інфарматыка, праграмаваньне
Альма-матэр Ілінойскі ўнівэрсытэт
www.herbschildt.com

Гэрбэрт Шылт (па-ангельску: Herbert Schildt)) — вядомы амэрыканскі праграміст, аўтар кнігаў аб мовах праграмаваньня Java, C, C#, C++.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэрбэрт Шылт - пісьменнік і навуковец ў сфэры кампутарных навук, атрымаў адукацыю і навуковую ступень у Ілінойскім унівэрсытэце ў Урбана-Шампэйн. Быў сябрам камітэта ANSI, які прымаў стандарты С у 1989 годзе і камітэта ISO, які прымаў стандарты C у 1998 годзе.

Ягоныя першыя кнігі былі апублікаваныя ў 1985-1986 гадох (на вокладцы кнігі Advanced Modula-2 1987 года было напісана, што гэта ягоная шостая кніга). Усе ягоныя кнігі былі надрукаваныя выдавецтвам Osborne, якое пазьней было набыта кампаніяй McGraw-Hill. Агульны наклад ягоных кнігаў, перакладзеных на большасьць моваў, складае больш за 3 мільёны асобнікаў.

Little C[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адным з найбольш працяглых праектаў Шылта быў інтэрпрэтатар Little C, які зьяўляецца прыкладам рэкурсіўнага сыходнага парсэра. Дадзеная праграма была ўпершыню надрукаваная ў часопісе Dr. Dobb's Journal у жніўні 1989 года пад назвай «Пабудова Вашага ўласнага інтэрпрэтатара С» (Building your own C interpreter). Гэты прыклад быў уключаны ў кнігу Born to Code In C (Osborne, 1989), а таксама ў больш позьняе выданьне кнігі C: The Complete Reference.

Код гэтага інтэрпрэтатара можна знайсьці ў сетцы Інтэрнэт, уключаючы архівы старых дыскаў Dr. Dobb's Journal, а таксама на сайце McGraw-Hill.

Цікавым момантам кнігі The Art of C зьяўляецца інтэрпрэтатар мовы Mini-C (мова Mini-C нават не падтрымлівае ключавое слова «class», таксама мінімальная і штучная роля была адведзена cin і cout). Код Mini-C можна знайсьці ў сетцы Інтэрнэт, а кніга больш не выдаецца.

Таксама быў надрукаваны інтэрпрэтатар BASIC, які называўся Small BASIC, напісаны на С у першым выданьні кнігі Turbo C: The Complete Reference, і на мове Java ў кнізе The Art of Java.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Advanced Turbo Pascal (Osborne, 1986)
  • Advanced Modula-2 (Osborne, 1987)
  • Advanced Turbo Prolog 1.1 (Osborne, 1987)
  • Advanced Turbo C (Osborne, 1987)
  • C: The Complete Reference (Osborne, 1987)
  • Advanced C (Osborne, 1988)
  • Turbo C: The Complete Reference (Osborne, 1988)
  • Born to Code In C (Osborne, 1989)
  • C: The Complete Reference, 2nd. Ed (Osborne, 1990)
  • Teach Yourself C, 2nd Ed. (Osborne, 1990) — updated for ANSI C.
  • Teach Yourself C++ (Osborne, 1992)
  • The Annotated ANSI C Standard (Osborne, 1993)
  • The Art of C++ (Osborne, 2004)
  • Teach Yourself DOS
  • Beginning Modula-2
  • Artificial Intelligence in C
  • Advanced C
  • Advanced Turbo C
  • Java: The Complete Reference, 7th Edition (Osborne)
  • Java: A Beginner's Guide (McGraw Hill)

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадатак да сваёй навуковай і пісьменьніцкай дзейнасьці Шылт зьяўляецца клявішнікам гурта Starcastle, якая працуе ў жанры прагрэсіўны рок.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]