Гэры Кэгіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гэры Кэхіл»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэры Кэгіл
Гэры Кэгіл
Gary Cahill
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1985
Шэфілд, Ангельшчына
Рост 188 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 24
Моладзевыя клюбы
2002—2004 Астан Віла
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008
2004—2005
2007
2008—2012
2012—
Астан Віла
Бэрнлі
Шэфілд Юнайтэд
Болтан Ўандэрэрз
Чэлсі
28 (1)
27 (1)
16 (2)
130 (13)
2 (0)
Нацыянальная зборная
2010— Ангельшчына 7 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
26 лютага 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
24 лістапада 2011.

Гэры Джэймз Кэгіл (па-ангельску: Gary James Cahill; 19 сьнежня 1985, Шэфілд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца клюба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй хуткасьці й гульнявой тэхніцы ён можа выкарыстоўвацца на пазыцыях крайняга абаронцы й апорнага паўабаронцы.

Кэгіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілду», які выступаў у мясцовай лігі Дэрбішыру. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе й працягнуў сваё разьвіцьцё. У сэзоне 2004—2005 гадоў яшчэ ня маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бэрнлі», дзе па заканчэньні сэзону быў прызнаны лепшым гульцом клюба. Добрая гульня ў арэндзе дала яму права дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клюб роднага гораду «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 году Гэры падпісаў кантракт з клюбам «Болтан Ўандэрэрз», сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У гэтым клюбе Кэгіл паказваў добрыя вынікі й прабыў там пяць сэзонаў. За гэты час ён стаў трывалым гульцом асновы й віцэ-капітанам клуба, а таксама дэбютаваў у складзе нацыянальнай кманды. 30 сьнежня 2011 году галоўны трэнер «рысакоў» Оўэн Койл пацьвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансфэру футбаліста ў зімовае трансфэрнае вакно 2012 году[1].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэгіл быў адным зь ліку гульцоў запрошаных Ст’юартам Пірсам ў свой першы склад моладзевай зборнай Ангельшчыны, пасьля прызначэньня яго на пасаду галоўнага трэнэра. На першую гульню, 6 лютага 2007 году, супраць моладзевай зборнай Гішпаніі, Гэры ня трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Ўэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фэрдынандам.

4 чэрвеня 2009 году Кэгіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Ангельшчыны на матч супраць зборнай Казахстана, бо Рыё Фэрдынанд атрымаў траўму[2], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасьня 2010 году, выйшаўшы на зьмену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Баўгарыі на «Уэмблі».

Стыль гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэгіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі, хуткасьцю, добра гуляе ў паветры й мае выдатны галявы нюх[3]. Галоўны трэнэр «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэгіла: «Я лічу, што ягоная тэхніка ёсьць цудоўнай, а ягоная хуткасьць проста мяне уздрыгвае»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гэры Кэгілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў