Дальвік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дальвік
Дальвік
Краіна: Ісьляндыя
Вышыня: 20 м н. у. м.
Насельніцтва: 1947 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 65°58′21.10″ пн. ш. 18°32′0.53″ з. д. / 65.9725278° пн. ш. 18.5334806° з. д. / 65.9725278; -18.5334806Каардынаты: 65°58′21.10″ пн. ш. 18°32′0.53″ з. д. / 65.9725278° пн. ш. 18.5334806° з. д. / 65.9725278; -18.5334806
Дальвік на мапе Ісьляндыі
Дальвік
Дальвік
Дальвік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.dalvik.is
Гавань Дальвіку

Дальвік (па-ісьляндзку: Dalvík) — горад у Ісьляндыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад Дальвік знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы Ісьляндыі, на беразе ф’ёрда Эя-ф’ёрд, які выходзіць у Грэнляндзкае мора, на поўнач ад Акюрэйры. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Дальвікурбігд, што адносіцца да рэгіёну Нордурлянд Эйстра. Насельніцтва Дальвіку складае 1947 чалавек (па стане на 2009 год).

Дальвік — буйны рыбалоўны порт. Зьдзяйсьняюцца рэгулярныя паромныя рэйсы, што злучаюць горад з востравам Грымсэй, які знаходзіцца на Палярным коле. У водах Эяфіёрдуру, перад Дальвікам, знаходзіцца выспа Хрысэй, з насельніцтвам ў 180 чалавек, які адносіцца да акругі Акюрэйры. Адлегласьць ад Дальвіку да сталіцы Ісьляндыі Рэйк’явіку складае 412 кілямэтраў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1934 годзе горад быў моцна разбураны ў выніку землятрусу.

У 1998 годзе горад быў аб’яднаны з 2 сялянскімі абшчынамі і стварыў новую акругу Дальвікурбігд.

У 1916 годзе ў Дальвіку нарадзіўся трэці прэзыдэнт Ісьляндыі Крыстыян Эльд’яўрн (1968—1980).

Партнэрскія гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дальвіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў