Джозэф Конрад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джозэф Конрад
Joseph Conrad
Joseph Conrad.PNG
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Юзэф Тэадор Конрад Кажэнёўскі[1]
Нарадзіўся 3 сьнежня 1857
Бярдычаў, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 3 жніўня 1924
Бішапсборн, Англія
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Сьцяг Ангельшчыны Англія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 18951923
Напрамак псыхалягічны рэалізм і мадэрнізм
Жанр навэла, аповесьць
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Джозэф Конрад (па-польску: Teodor Józef Konrad Korzeniowski; па-ангельску: Joseph Conrad, 3 сьнежня 1857, Бярдычаў, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія — брытанскі пісьменьнік і публіцыст польскага паходжаньня, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.

Джозэф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навэлістаў[2], хоць ён не размаўляў вольна на ангельскай мове да свайго дваццацігодзьдзя. У будучым выказваўся з заўважным польскім акцэнтам. Ён пісаў аповесьці і навэлы, дзеяньне большасьці зь якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаваньне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.

Конрад быў майстрам празаічнае стылістыкі, які прыўнёс выразна неангельскую трагічную адчувальнасьць у ангельскую літаратуру[3]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценьне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і пэрсанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Joseph Conrad. The secret agent / Martin Seymour-Smith. — Penguin Classics, 1990. — С. 1. — ISBN 0140180961
  2. ^ Morton Dauwen Zabel, «Conrad, Joseph», Encyclopedia Americana, 1986 ed., vol. 7, p. 606.
  3. ^ «Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. 05 August 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джозэф Конрадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў