Джэйн Остын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джэйн Остын
Jane Austen
Партрэт Джэйн Остын, намаляваны, верагодна, яе сястрой Касандрай
Партрэт Джэйн Остын, намаляваны, верагодна, яе сястрой Касандрай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 16 сьнежня 1775
Q1231836
Памерла 16 ліпеня 1817
Ўінчэстэр
Грамадзянства Вялікабрытанія
Літаратурная дзейнасьць
Напрамак рэалізм
Жанр раман
Дэбют «Розум і пачуцьці», 1811
Подпіс

Джэйн Остын (па-ангельску: Jane Austen; 16 сьнежня 1775 — 16 ліпеня 1817) — брытанская раманістка.

Біяграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў сям’і Джорджа і Касандры Остынаў, якія належалі да кляса джэнтры — нетытулаванага дробнапамеснага дваранства. Сям’я Остынаў была вялікая: шасьцёра сыноў і дзьве дачкі. Сярод братоў самым блізкім Джэйн быў Генры (пэўны час ён працаваў банкірам, а калі банк збанкрутаваў, зрабіўся англіканскім сьвятаром), які быў таксама літаратурным агентам сястры. Джордж быў псыхічна нездаровы і нават не гаварыў, Чарлз і Фрэнк служылі ў флёце і абодва зрабіліся адміраламі, Эдварда ўсынавілі багатыя родзічы Остынаў Найты, ён атрымаў у спадчыну іх маёмасьць і імя ў 1812 годзе.

У 1783 годзе Джэйн і яе сястра Касандра пачалі навучаньне ў місіс Эн Каўлі ў Оксфардзе і праз год пераехалі зь ёй у Саўтгэмптан. Але празь некаторы час дзяўчаты захварэлі на тыф; Джэйн ледзь не памерла. Апроч таго, дырэктарка школы мела досыць дэспатычны характар. Дзяўчат перавялі ў школу ў Рэдынг, а ў сьнежні 1786 году бацька вярнуў дачок дадому, бо ня змог плаціць за навучаньне, і сам заняўся іх адукацыяй. Дзяўчаты чыталі шмат раманаў, захапляліся паэзіяй.

Прыкладна ў пачатку 1787 году Джэйн Остын пачала пісаць вершы, апавяданьні і п’есы, якімі забаўляла сваіх родных. Пазьней яна сабрала 29 твораў, напісаных у 1787-93 гадах. Пасталеўшы, Джэйн Остын засталася жыць у бацькоўскім доме, практыкавалася ў гульні на фартэпіяна, дапамагала маці і сястры кіраваць гаспадаркай, наведвала родных і сяброў, хадзіла ў царкву, займалася шытвом і чытала ўслых перад сном раманы (часам свае ўласныя) сваім хатнім.

Пасьля сьмерці бацькі (1805) Джэйн, Касандра і іх маці засталіся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, і браты дамовіліся кожны год выплачваць пэўную суму на падтрымку сям’і. Наступныя чатыры гады жанчынам даводзіцца часта пераяжджаць, падоўгу жыць у родных, пакуль у 1806 годзе яны не пасяліліся ў Саўтгэмптане разам з Фрэнкам і яго жонкай. А ў 1809 годзе Эдвард забясьпечыў маці і сёстрам сталае жытло — вялікі дом у Чотэне. Падчас жыцьця ў Чотэне Дж. Остын выдала чатыры раманы, якія былі добра прынятыя чытачамі.

У пачатку 1816 году здароўе Дж. Остын пагоршылася. Зь сярэдзіны красавіка 1817 яна ўжо не ўставала з ложка, у траўні брат Генры адвёз яе з Касандрай у Вінчэстэр на лекаваньне, дзе Джэйн Остын і памерла ва ўзросьце 41 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рэалістычных сацыяльна-бытавых раманах «Пачуцьцё і пачуцьцёвасьць» (т. 1—3, 1811), «Гордасьць і перадузятасьць» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1816), «Запэўненьне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1818), «Лэдзі Сьюзэн» (выд. 1871), «Каханьне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыцьцё, норавы і псыхалёгію ангельскага правінцыяльнага грамадзтва, са спачуваньнем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асьветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцьці.[1]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У парадку публікацыі:

  • «Розум і пачуцьці» (Sense and Sensibility) (1811)
  • «Гонар і прадузятасьць» (Pride and Prejudice) (1813)
  • «Мэнсфілд парк» (Mansfield Park) (1814)
  • «Эмма» (Emma) (1815)
  • «Запэўненьне» (Persuasion) (1817) (пасьмяротна)
  • «Нартэнгерскае абацтва» (Northanger Abbey) (1817) (пасьмяротна)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Камароўская Т. Осцін // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Т. Камароўская (2000)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джэйн Остынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў