Дзень Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манэта НБ РБ, 1997 г.

«Дзень Рэспублікі» (афіцыйна таксама «Дзень Незалежнасьці») — сьвята рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, уведзенае ў 1996 годзе на падставе сфальсыфікаванага[1][2][3] рэфэрэндуму як замена Дню Незалежнасьці, што сьвяткаваўся 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Афіцыйна прымяркоўваецца да заняцьця ў 1944 годзе Менску савецкімі войскамі ў нямецка-савецкую вайну (эпізод Другой сусьветнай вайны). Разам з тым, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 3 ліпеня 1655 году Менск захапіла маскоўскае войска[4], а 3 ліпеня 1660 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастухоў М., Пульша С. Канстытуцыя: шматкроць перапісаная і не дзеючая  (бел.) // Новы час. — 2021. — № 10 (718). — С. 4.
  2. ^ Кісель З. Апазіцыя ў фарсе ўдзельнічаць не будзе // Ніва. № 29 (2305), 16 ліпеня 2000 г.
  3. ^ Прэзідэнт назваў рэферэндум бездакорным, яго ўнутраныя апаненты — сфальсіфікаваным, Захад — антыдэмакратычным, БелаПАН
  4. ^ Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 24.