Дэніс Ман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэніс Ман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 1998(1998-08-26)[1][2] (25 гадоў)
Рост 183 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Парма
Нумар 98
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016
2016—2021
2021—
УТА Арад
Сьцяўа
Парма
36 (15)
114 (41)
99 (22)
Зборныя
2018— Румынія 22 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Дэ́ніс Ман (па-румынску: Dennis Man; нар. 26 жніўня 1998 году) — румынскі футбаліст, ўінгер італьянскага клюбу «Парма» і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэн пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў складзе роднага клюбу УТА ў 2015 годзе. У наступны год гулец далучыўся да сталічнай «Сьцяўы», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў трапіў у сымбалічную зборную. У 2020 годзе дапамог дружыне здабыць Кубак Румыніі, забіўшы ў фінальным матчы супраць «Сэпсі» адзіны гол сустрэчы. Пазьней у кваліфікацыі Лігі Эўропы аформіў хет-трык у матчы супраць сэрбскай «Бачка-Топалы». У хуткім часе пасьля таго, як быў уганараваны званьнем найлепшага футбаліста году ў Румыніі 2020 году, Ман прыяднаўся да італьянскай «Пармы». Італьянцы мусілі выкласьці за гэты трансфэр 11 мільёнаў эўра, што зрабіла яго найдаражэйшым гульцом, калі-небудзь падпісаным з румынскага чэмпіянату. Дэбютаваў у складзе «Пармы» 31 студзеня 2021 году, зьявіўшыся на полі на 80-й хвіліне матчу Сэрыі А супраць «Напалі», які скончыўся на карысьць нэапальцаў[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі 27 сакавіка 2018 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі. Гулец выйшаў на гульнявую пляцоўку на 87-й хвіліне сустрэчы, замяніўшы Нікалаэ Станчу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяўа:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]