Жанна д’Арк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жанна д’Арк
Joan of arc miniature graded.jpg
Сьвятая
Нарадзілася прыкладна 1412
Дамрэмі, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Памерла 30 траўня 1431 (19 гадоў)
Руан, Францыя
Шануецца Каталіцкая царква
Англіканскае таварыства
Бэатыфікаваная 18 красавіка 1909, у Саборы Парыскай Божай Маці папам рымскім Піюсам X
Кананізаваная 16 траўня 1920, у Саборы Сьвятога Пятра папам рымскім Бэнэдыктам XV
Дзень памяці 30 траўня
Патрон Францыі Blason Jeanne-d-Arc.svg; пакутнікаў; ваеннапалонных; байцоў; людзей, абсьмеяных за сваю пабожнасьць; узьнікаў; жаўнераў.

Жанна д’Арк ці Арлеанская дзева (па-француску: Jeanne d'Arc[1], вымаўляецца /ʒan daʁk/; прыкладна 141230 траўня 1431) — нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая. Будучы па паходжаньні сялянскай дзяўчынай з усходняй Францыі, яна прывяла францускую армію да некалькіх істотных перамогаў падчас Стогадовай вайны і была ўскосна адказная за каранацыю Карла VII. Трапіўшы ў палон да бургундцаў, была прададзеная англічанам, асуджаная царкоўным судом і спаленая на вогнішчы ў дзевятнаццацігадовым узросьце як ератычка[2]. Дваццаць пяць гадоў пасьля, па ініцыятыве Карла VII, папа рымскі Калікст III пераглядзеў вырашэньне царкоўнага суду, палічыў яе невінаватай і абвясьціў яе пакутніцай[2]. Яна была бэатыфікаваная ў 1909 годзе і кананізаваная ў 1920 годзе. Жанна д’Арк разам са сьв. Дыянісіям, Марцінам Турскім, сьв. Людовікам IX зьяўляецца адной са сьвятых заступнікаў Францыі.

Жанна сьцьвярджала, што яна бачыла ўяўленьні ад Бога, якія загадвалі ёй вызваліць яе радзіму ад ангельскага панаваньня ў Стогадовай вайне. Некаранаваны кароль Карл VII паслаў яе ўдзельнічаць у аблозе Арлеана ў якасьці вайсковага падмацаваньня. Навіна аб тым, што войска будзе ўзначальваць пасланьніца Бога, выклікала надзвычайны маральны ўздым у згубіўшых надзею начальнікаў і жаўнераў. За дзевяць дзён пасьля яе зьяўленьня аблога была спыненая. Яшчэ некалькі імклівых перамогаў прывялі да каранацыі Карла VII у Рэймсе і ўрэгуляваньня пытаньня спадчыннасьці францускага трона.

Жанна д’Арк засталася значнай фігурай у заходняй культуры. Ад часоў Напалеона і пагэтуль францускія палітыкі незалежна ад сваёй накіраванасьці ўслаўлялі яе памяць. Буйныя пісьменьнікі і кампазытары, які прысьвячалі ёй свае творы, уключаюць Шэксьпіра (Henry VI, Part 1), Вальтэра (La Pucelle d'Orléans), Шылера (Die Jungfrau von Orléans), Вэрдзі (Giovanna d'Arco), Чайкоўскага (Орлеанская дева), Марка Твэна (Personal Recollections of Joan of Arc), Жана Ануя (L'Alouette), Бэртальта Брэхта (Die heilige Johanna der Schlachthöfe), Джорджа Бэрнарда Шоў (Saint Joan) і Максвэла Андэрсана (Joan of Lorraine).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанна нарадзілася ў сям’і Жака д’Арка й Ізабель Рамі ў вёсцы Дамрэмі, якая знаходзілася была тады ў герцагстве Бар, пазьней вёска была аднесена да правінцыі Лятарынгія й перайменавана ў Дамрэмі-ля-Пусэль[3]. Бацькам Жанны належала каля 20 га зямлі, а ейны бацька акрамя ​​сельскагаспадарчай працы займаў нязначную вясковую пасаду, быў зборшчыкам падаткаў і ачольваў мясцовую варту. Яны жылі ў ізаляванай вобласьці на ўсходзе Францыі, якая засталася лаяльнай да францускай кароны нягледзячы на тое, што мястэчка было акружана бургундзкімі землямі. Некалькі мясцовых набегаў адбываліся падчас ейнага дзяцінства, а аднойчы ейную вёску спалілі.

На сдовым працэсе Жанна сказала ёй было каля 19 гадоў, што значыць, што яна нарадзілася каля 1412 году. Пазьней яна заявіла, што яна мела сваё ​​першае бачаньне каля 1424 году ўва ўзросьце 12 гадоў, калі яна была адна ў поле й убачыла фігуры, у якіх вызначыла сьвятога Міхаіла, сьвятую Кацярыну й сьвятую Маргарыту, якія сказалі ёй, каб яна выгнала ангельцаў і прывезла дафіна ў Рэймс для каранацыі. Яна сказала, што яна плакала, калі яны сышлі, бо яны былі так прыгожыя[4].

Ува ўзросьце 16 гадоў, яна папрасіла сваяка, Дзюрана Лясуа, каб ён прывёз яе ў Вакулёр, дзе яна зьвярнулася да начальніка гарнізона, графа Рабэра дэ Бадрыкура, дзеля дазволу наведаць каралеўскі францускі двор у Шыноне. Саркастычны адмоўны адказ Бадрыкура не перашкодзіў ёй[5]. Яна вярнулася ў студзені наступнага года й атрымала падтрымку з боку двух уплывовых мужчынаў: Жана дэ Меца й Бэртрана дэ Пуляжы[6]. Дзякуючы іхняй падтрымцы яна атрымала другую нараду, на якой яна зрабіла выбітнае прадказаньне пра разварот у вайне каля Арлеана[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яе імя пісалася па-рознаму ўсутыч да сяр. XIX ст. Гл. Р. Пэрну. М.-В. Клэн. Жанна д’Арк: с. 220—221. Сама яна пісала сваё імя як «Jehanne» (гл. www.stjoan-center.com/Album/, часткі 47 і 49; пра гэта ж паведамляецца і ў Пэрну, і Клэн).
  2. ^ а б Andrew Ward (2005) Joan of Arc at the Internet Movie Database
  3. ^ «Condemnation trial», fordham.edu, p. 37.
  4. ^ «Condemnation trial», fordham.edu, pp. 58–59.
  5. ^ DeVries, Kelly (1999). «Joan of Arc: A Military Leader». Gloucestershire: Sutton Publishing. pp. 37–40. ISBN 0-7509-1805-5. OCLC 42957383.
  6. ^ «Nullification trial testimony of Jean de Metz». stjoan-center.com
  7. ^ «Oliphant», authorama.com, ch. 2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жанна д’Арксховішча мультымэдыйных матэрыялаў