Калігула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калігула
лац. Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus
Бюст Калігулы
Рымскі імпэратар
Папярэднік Тыбэрыюс
Наступнік Кляўдыюс
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus
Нарадзіўся 31 жніўня 12, Анцыё, Рымская імпэрыя)
Памёр 24 студзеня 41 (28 гадоў), Рым, Рымская імпэрыя
Пахаваны Рым, Італія
Нашчадкі Юлія Друзільлё
Дынастыя Дынастыя Юліеў-Кляўдыеў
Жонкі Юнія Кляўдыльля
Лівія Арэстыльля
Лольлія Паўліна
Мілёнія Цэзонія
Бацька Германік
Маці Агрыпіна Старэйшая

Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юліюс Цэзар Аўгуст Германік (па-лацінску: Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus) — старажытнарымскі імпэратар з 16 сакавіка 37 да 24 студзеня 41. Калігула паходзіў з роду Юліеў-Кляўдыеў.

Калігула нарадзіўся ў 12 годзе і быў сынам вядомага гэнэралу Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легіянэраў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у вайсковых паходох.

Калігула стаў імпэратарам пасьля сьмерці Тыбэрыюса й спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальненьня. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псыхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезьлі з Грэцыі, Калігула загадаў зьняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесьці ў сэнат [5]. Калігула вёў вельмі распутны лад жыцьця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі й рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.

У 41 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калігуласховішча мультымэдыйных матэрыялаў