Канстытуцыйны суд Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстытуцыйны суд Славаччыны
Ústavný súd Slovenskej republiky
Абрэвіятура ÚS SR
Дата ўтварэньня 1993 (31 год таму)
Тып Судовая
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Кошыцы
Месцазнаходжаньне Hlavná, 110, 042 65-Košice
Колькасьць супрацоўнікаў 13
Сайт Афіцыйны сайт

Канстытуцыйны суд Славаччыны (па-славацку: Ústavný súd Slovenskej republiky) — ворган канстытуцыйнага кантролю Славацкай Рэспубліцы. Размешчаны ў Кошыцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Канстытуцыйны суд быў створаны яшчэ ў першай Чэхаславацкай Рэспубліцы і існаваў у пэрыяд з 1921 году па 1931 год (ліквідаваны па палітычных абставінах). Канстытуцыйным законам Аб Чэхаславацкай фэдэрацыі Канстытуцыйны суд дэ-юрэ быў адноўлены ў 1968 годзе, але на самой справе наогул не быў сфармаваны і ніколі не функцыянаваў. Толькі ў 1991 годзе быў заснаваны Канстытуцыйны суд ЧСФР, які складаўся з шасьці судзьдзяў з Чэхіі і шасьці сухзьдзяў са Славакіі. З 1993 года існуе самастойны Канстытуцыйны суд Славацкай Рэспублікі.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя палажэньне аб дзейнасьці Канстытуцыйнага суду і яго судзьдзяў рэгулююцца Канстытуцыяй (Разьдзел 7).

Асноўнай задачай суда зьяўляецца праверка законаў і іншых прававых актаў, у тым ліку нормаў міжнародных дамоваў на адпаведнасьць Канстытуцыі Славаччыны. Ён таксама разьвязвае спрэчкі паміж органамі дзяржаўнага кіраваньня, за выключэньнем, калі закон паказвае, што гэтыя спрэчкі вырашаюцца іншым дзяржаўным органам; ажыцьцяўляе кантроль за правядзеньнем выбараў і рэфэрэндумаў, а таксама за дзейнасьцю палітычных партый. Канстытуцыйны суд зьяўляецца адзіным судом, які можа ўдзельнічаць у працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Славаччыны.

Суд распачынае судовае паседжаньне на аснове прапановы:

  • не менш за 1/5 (гэта значыць 30) дэпутатаў Парлямэнту,
  • Прэзыдэнта Славаччыны,
  • Ураду Славаччыны,
  • суду,
  • Генэральнага пракурора.

Судзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова суд складаўся з дзесяці судзьдзяў, прызначаных на сем гадоў прэзыдэнтам, які выбіраў іх з удвая большай колькасьці кандыдатаў па прадстаўленьні Парлямэнту. Пасьля таго, як у Канстытуцыю ў 2001 годзе былі ўнесены папраўкі, Канстытуцыйны суд стаў складацца з трынаццаці судзьдзяў, прызначаных прэзыдэнтам на дванаццаць гадоў таксама з удвая большай колькасьці кандыдатур, прапанаваных парлямэнтам. Кандыдаты на пасаду судзьдзяў павінны быць не маладзейшыя за 40 гадоў, валодаць вышэйшай юрыдычнай адукацыяй і мець практыку па спэцыяльнасьці на працягу 15 гадоў. Судзьдзі карыстаюцца імунітэтам нароўні з чальцамі Парлямэнту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]