Сьцяг Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Славаччыны
Славаччына
Сьцяг Славаччыны
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 3 верасьня 1992

Сьцяг Славаччыны арыентаваны на чырвона-белы старажытны славацкі сьцяг, а таксама на бела-сіне-чырвоны славянскі трыкалёр. Зьлева ад цэнтру намаляваны герб Славаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачатковы славацкі сьцяг складаўся ў Сярэдніх стагодзьдзях з двух палос: чырвонай і белай, зь якіх зьверху была звычайна чырвоная. Самы старажытны асобнік славацкай сымболікі і яе колераў захаваны ў друку гораду Нітра часоў вугорскага караля Бэлы IV (1235-1270). Гэта быў белы падвойны крыж у чырвоным поле.

Падчас рэвалюцыі 1848-1849 гг. славакі паўсталі супраць Вугоршчыны і дужаліся супраць яе на боку Аўстрыі (у выніку Вугоршчына была пераможаная расейскім войскам, дасланай Мікалаем I). Падчас паўстаньня славакі спачатку выкарыстоўвалі чырвона-белы сьцяг без гербу, затым была дададзеная сіняя палоска, запазычаная з расейскага й харвацкага сьцягоў. Расейцы лічыліся абаронцамі славян, а харваты братэрскім народам усярэдзіне Вугорскага каралеўства.

Пасьля стварэньня Чэхаславакіі ў 1920 годзе да традыцыйнага бела-чырвонага чэскага сьцяга пасьля доўгіх разважаньняў дадалі сіні трыкутнік, які ўвасабляў Славаччыну, чый сьцяг з 1848 году ўтрымоўваў сінюю палоску. Такім чынам паўстаў сьцяг Чэхаславакіі, які пераняла і сучасная Чэхія. Пасьля «Аксамітнай рэвалюцыі» 1990 году славакі зноў увялі свой сьцяг, аднак спачатку без гербу. Выява дзяржаўнага гербу на сьцягу стала неабходнай з 1992 году, каб пазьбегнуць блытаніны з расейскім і славенскім сьцягамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Славаччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў