Сьцяг Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Аўстрыі
Аўстрыя
Сьцяг Аўстрыі
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 1918
Скасаваны 13 сакавіка 1938

Сьцяг А́ўстрыі — дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Аўстрыя. Сьцяг прыняты ў 1918 годзе. Скасаваны ў 1938 годзе. Ізноў адноўлены як дзяржаўны ў 1945 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны сьцяг Аўстрыі ўяўляе сабой прастакутнае полатнішча з суадносінамі бакоў 2:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос — верхняй чырвонай, сярэдняй белай і ніжняй чырвонай.

Чырвоны колер закліканы сымбалізаваць кроў патрыётаў, разьлітую ў дужаньні за волю і незалежнасьць Аўстрыйскай Рэспублікі. Белы колер — знак волі, заваяванай народам Аўстрыі ў выніку зьвяржэньні ў гэтай краіне манархічнага рэжыму. Акрамя таго, паводле афіцыйнай вэрсіі сьцьвярджэньня сымболікі колераў аўстрыйскага сьцяга, белая паласа пазначае Дунай, які перасякае тэрыторыю Аўстрыі з захаду на ўсход.