Сьцяг Латвіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Латвіі
Латвія
Сьцяг Латвіі
Прапорцыі 2:1[d]
Прыняты 20 студзеня 1923

Сьцяг Ла́твіі ўяўляе сабой палатно 1:2 і складаецца зь дзьвюх гарызантальных цёмна-чырвоных палосаў, якія пасярэдзіне разьдзяляюцца тонкай белай палоскаю. Кожная з чырвоных палосак пры гэтым удвая таўсьцейшая за белую палоску. Чырвоны колер сымбалізуе кроў, што была пралітая за свабоду Латвіі. Варты ўвагі своеасаблівы карычнева-чырвоны колер (код: «201C»), вядомы ў сьвеце таксама як «Латыскі чырвоны» («Latvian Red»). Белы колер сымбалізуе чысьціню і справядлівасьць.

Заканадаўства абавязвае вывешваць сьцяг на дамах падчас дзяржаўных сьвятаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі аб чырвона-бела-чырвоным сьцягу датуюцца XIII стагодзьдзем. Гэта адзін з найстарэйшых ужываных сёньня сьцягоў. Сучасная вэрсія сьцягу распрацаваная ў траўні 1917 году латыскім мастаком Ансысам Цырулысам. Ён карыстаўся сярэднявечнымі крыніцамі, дзе апавядалася аб хрысьціянізацыі Латвіі крыжакамі.

Фармальна сьцяг быў прыняты як дзяржаўны 15 чэрвеня 1921 году і ўжываўся да анэксіі Латвіі Савецкім Зьвязам у 1940 годзе. З 1940 па 1990 год Латвія (Латвійская ССР) мела іншы сьцяг, створаны па ўзоры сьцягоў усіх савецкіх рэспублікаў, а чырвона-бел-чырвоны сьцяг быў ва ўжытку ў шматлікіх уцекачоў на Захадзе.

27 лютага 1990 году чырвона-бел-чырвонаму сьцягу быў вернуты статус дзяржаўнага.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]