Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Мсьцібаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна Беларусь
Вёска Мсьцібаў
Каардынаты 53°06′48″ пн. ш. 24°15′32″ у. д. / 53.11333° пн. ш. 24.25889° у. д. / 53.11333; 24.25889Каардынаты: 53°06′48″ пн. ш. 24°15′32″ у. д. / 53.11333° пн. ш. 24.25889° у. д. / 53.11333; 24.25889
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Мсьцібаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Гарадзенская, 2а. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі і нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць зьвесткі, што парафіяльны касьцёл у Мсьцібаве заснавалі ў 1485 годзе (паводле іншых крыніцаў, яго заснавала каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца).

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1700 годзе драўляны касьцёл спалілі швэдзкія войскі. Яго адбудавалі з дрэва ў 1715 годзе з фундацыі мсьцібаўскага старосты Казімера Агінскага. У 1770 годзе касьцёл рэканструявалі. У другой палове XVІІІ ст. пры мсьцібаўскім замку дзейнічаў кляштар марыявітак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мсьцібаў апынуся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1849 годзе будынак касьцёла пашкодзіла моцная бура, у 1877 годзе яго аднавілі на сродкі паноў Ельскіх і Талочкаў, а таксама іншых парафіянаў. У чэрвені 1900 году каля касьцёла збудавалі мураваную званіцу.

У 1910—1922 гадох у Мсьцібаве збудавалі мураваны касьцёл.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі і нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам, 3-граннай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Галоўны заходні фасад 3-часткавы: цэнтральная частка, завершаная трыкутным шчытом, і бакавыя 2-ярусныя вежы, завершаныя фігурнымі шатрамі-ківорыямі. У кожнай частцы ўваходны старльчаты праём, над цэнтральным — акно-трыфорыюм. Бакавыя фасады падзяляцца лучковымі праёмамі ў два ярусы, на першым ярусе паміж вокнамі — прыступкавыя контрфорсы. Вуглы вежаў, трансэпту і апсыды таксама ўмацоўваюцца прыступкавымі контрфорсамі.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы трыма парамі квадратных у сечыве апораў, перакрываецца сьпі­частым цыліндрычным скляпеньнем з нэрвюрамі зорчатага малюнку, з распалубкамі над вокнамі. У завяршэньні нэфа драўляны нэагатычны алтар, у тарцох бакавых нэфаў — нэабарокавыя 2-ярусныя алтары ў выглядзе карынцкіх калянадаў, дэкараваныя ажурнай разьбой. Над нартэксам драўляны балькон хораў з нэагатычным арганам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст. «Айчына», «Ян Хрысьціцель» і «Маці Божая Ружанцовая»[1].

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з цаглянай 2-яруснай 4-граннай шатровай званіцай[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 242.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 241.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000110