Качка шэрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Качка шэрая
Качка шэрая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
НадатрадPlacentalia
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
РодРачныя качкі
Бінамінальная намэнклятура
Anas strepera
Mareca strepera

Качка шэрая ці Качка-неразьня (Anas strepera) — вадаплаўная птушка роду рачных качак (Anas) сямейства качыных (Anatidae) атраду гусепадобных (Anseriformes).

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэрая качка водзіцца ў паўночных вобласьцях Эўропы і Азіі, у цэнтры Паўночнай Амэрыкі. У Паўночнай Амэрыцы яе вобласьць распаўсюду ўключае раку Сьвятога Ляўрэнція, Вялікія азёры, Альбэрту, Саскачэван, Паўночную і Паўднёвую Дакоты, поўдзень Канзасу, захад Каліфорніі, узьбярэжжа Ціхага акіяна і паўднёвае ўзьбярэжжа Аляскі. Вобласьць распаўсюду гэтай птушкі магчыма працягваецца на ўсход Паўночнай Амэрыкі. Гэта сапраўдная качка строга пералётная і ўзімку мігруе паўднёвей за сваю вобласьць распаўсюду, з прыбярэжнай Аляскі на поўдзень Цэнтральнай Амэрыкі, на ўсход у Айдага, Канзас, Агаё, Вірджынію, а затым на поўдзень усёй Цэнтральнай Амэрыкі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэрая качка даўжынёй 46—56 см і ў размаху крылаў 78—90 см. Самец трохі даўжэй за самку, важыць прыблізна 990 г, у той час як самка 850 г. У шлюбны пэрыяд самец пярэста-шэры, з чорным задам, сьветла-каштанавымі крыламі і бліскучым белым люстэркам, якія адкрываюцца падчас палёту ці ў супакоі. Па-за шлюбным сэзонам афарбоўкай апярэньня качар больш падобны на самку, але захоўвае плямістасьць крылаў і звычайна больш шэры, а дзюба ў яго меней памяранцавая.

Самка светла-карычневая, афарбоўкай апярэньня вельмі падобная на самку крыжанкі. Яе можна адрозніць ад гэтага выгляду толькі па цёмна-памяранцавым аблямоўванні дзюбы, меншым памерам, беламу люстэрку і беламу жывату. Абодва полы ліняюць двойчы ў год і адзін раз на першым годзе жыцьця.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Clements, James, (2007) The Clements Checklist of the Birds of the World, Cornell University Press, Ithaca
  • Dunn, J. & Alderfer, J. (2006) National Geographic Field Guide to the Birds of North America 5th Ed.
  • Floyd, T (2008) Smithsonian Field Guide to the Birds of North America Harper Collins, New York
  • Linnaeus, C (1758). Systema naturae per regna tria naturae, secundum classes, ordines, genera, species, cum characteribus, differentiis, synonymis, locis. Tomus I. Editio decima, reformata.. Holmiae. (Laurentii Salvii). «A. macula alarum rufa nigra alba.» (Latin)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Качка шэраясховішча мультымэдыйных матэрыялаў