Канзас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канзас
Сьцяг Герб
Сьцяг Герб
[[Файл:|250пкс|Штат Канзас на мапе ЗША]]
Сталіца Топіка
Найбуйнейшы горад [[Ўічыта]]

Канзас (анг. Kansas) — штат у цэнтральнай частцы ЗША, адзін з штатаў Сярэдняга захаду.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча штата складае 213 096 км². Насельніцтва — 2.688.000 чалавек (2000). Сталіца — Топіка. Найбуйнейшы горад — Ўічыта.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат называюць «кошык хлеба нацыі»: ён лідыруе сярод штатаў па вырошчваньню пшаніцы. Кветка штата — сланечнік, дрэва штата — таполя. Дэвіз — «Празь цёрні да зораў». На мове індзейцаў каў ці канза, якія засялялі Канзас, назва штата азначае «людзі (паўднёвага) ветру» або «людзі вады».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абшары будучага Канзасу, упяршыню дасьледаваныя канкістадорамі Васкэса дэ Каранада, паводле Луізіянскае купоўлі перайшлі пад амерыканскую ўладу ў 1803 годзе, паўднёва-захадная частка штату належала пачаргова да Гішпаніі, Мексікі й Рэспублікі Тэхас да 1848 года.

Перад Грамадзянскай вайною Канзас стаў баёвішчам прыхільнікаў і супраціўнікаў нявольніцтва. Пасьля вайны штат даў прытулак асаднікам-стараваярам ды чарнаскурым-вальнаадпушчанікам, што ўцякалі ад прыгнёту ў паўднёвых штатах. З адчыненьнем Чізгольмскага шляху ў Канзас прыйшоў дзеячас Дзікага Захада, вядомыя Біл Гікак і Ўаят Эрп шчыравалі ў мястох штату. Аднаго года праз Додж-сіці прайшло восемь мільёнаў галоў гавяды, пасьля чаго места набыла годнасьць «Каралевы Каровіных мястэчак». Адказваючы вымогам мэтадыстаў ды іншых пратэстанцкіх плыняў Канзас першым, у 1881 годзе, прыйняў статутную папраўку, якая ўсталёўвала сухі закон. Папраўку скасавалася толькі ў 1948 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канзассховішча мультымэдыйных матэрыялаў