Вісконсін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вісконсін
Сьцяг Вісконсіну Герб Вісконсіну
Сьцяг Вісконсіну Герб Вісконсіну
Штат Вісконсін на мапе ЗША
Мянушка Барсучыны штат; малочная фэрма Амэрыкі
Сталіца Мэдысан
Найбуйнейшы горад Мілўокі
Плошча
23-я па ЗША
- агулам 169,639 км²
- сушы 140,787 км²
- вады 28,006 км²
- % вады 17
- даўжыня 500 км
- шырата 42° 30′ пн. ш. па 47° 05′ пн. ш.
- даўгата 86° 46′ з. д. па 92° 53′ з. д.
Вышыня
- найвышэйшая кропка Тымс-Хіл[1] (595 м)
- сярэдняя 320 м
- найніжэйшая кропка возера Мічыган[1] (176 м)
Насельніцтва
20-е па ЗША
- агулам (2010) 5 686 986
- шчыльнасьць 25 чал/км²
Губэрнатар Скот Ўолкер
Сэнатары Рон Джонсан (Р)
Тэмі Болдўін (Д)
Часавы пас Цэнтральнаамэрыканскі час: UTC-6/-5
Скарачэньні WI, Wis
Афіцыйная старонка

Вісконсін (па-ангельску: Wisconsin, вымаўл. [wɪskɒnsɨn]) — штат ЗША, які знаходзіцца на поўначы цэнтральнай частцы краіны. Мяжуе зь Мінэсотай на захадзе, Аёвай на паўднёвым захадзе, Ілінойсам на поўдні, возерам Мічыган на ўсходзе, Верхнім Мічыганам на паўночным усходзе і Верхнім возерам на поўначы. Сталіца штату — Мэдысан, найвялікшае места — Мілўокі. У склад штата ўваходзяць 72 акругі.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат названы паводле ракі Вісконсін. Хоць дакладная этымалёгія гэтай назвы невядомая, лічыцца, што яна прыйшла ў ангельскую мову праз францускую інтэрпрэтацыю індзейскай назвы. Хутчэй за ўсё, французы запісалі як Ouisconsin слова міскасінсін з мовы аджыбве, якое азначае «месца чырвонага каменя». Аднак магчыма, што назва пайшла ад словаў «сход вод» або «вялікая скала».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па ацэнцы 2010 году ў штаце пражывае 5 686 986 чалавек[2].

Склад насельніцтва паводле этнічнага паходжаньня: немцы — 42,6 %, ірляндцы — 10,9 %, палякі — 9,3 %, нарвэжцы — 8,5 %, ангельцы — 6,5 %, італійцы — 6,1 %[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Elevations and Distances in the United States(анг.). U.S. Geological Survey (29 красавіка 2005). Праверана 9 лістапада 2006 г.
  2. ^ http://2010.census.gov/2010census/data/index.php
  3. ^ «Ancestry: 2000», U.S. Census Bureau(анг.) (pdf) Праверана 25 ліпеня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вісконсінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў