Клясычная школа эканамічнай думкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эканамічныя сыстэмы
Традыцыйная эканоміка
Рынкавая эканоміка
Плянавая эканоміка
Рабаўладальніцкі лад
Фэадалізм
Зьмяшаная эканоміка
Эканамічныя тэорыі
Мэркантылізм
Фізыякраты
Клясычная школа
Марксізм
Маржыналізм
Інстытуцыяналізм
Кэйнсіянства
Нэаклясычная школа
Манэтарызм
Галіновыя паняцьці
Эканоміка ведаў
Эканоміка гульнявая
Эканоміка працы
Ваенная эканоміка
Інфармацыйная эканоміка
Паняцьці і мадэлі
Партысіпатыўная эканоміка
Істытуцыянальная эканоміка
Першасны сэктар эканомікі
Другасны сэктар эканомікі
Троесны сэктар эканомікі
Зялёная эканоміка
Сусьветная эканоміка
Аўтаркія
Адчыненая эканоміка
Віртуальная эканоміка
Ценявая эканоміка

Клясычная школа эканамічнай думкі (XVIII—XIX ст) зрабіла эканамічную навуку такой якой мы ведаем яе сёньня. У 1776 годзе была надрукавына кніга «Багацьце Народаў» Адама Сьміта якая паклала пачатак клясычнай школы. Выбітнымі дзяечамі гэтае школы зьўляюцца Адам Сьміт, Дэйвід Рыкарда (David Ricardo), Томас Малт’юс (Thomas Malthus), Джон Ст’юарт Міл (John Stuart Mill) ды іншыя. Клясычныя эканамісты звычайна лібэральныя.

Адам Сьміт ды Нябачная рука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рынак і гандаль існавалі ад самага пачатку гісторыі (ды нават раней) але ідэя рынкавай сыстэмы зьявілася толькі ў XVIII стагодзьдзі. Мэтай сыстэмы рынку ёсьць арганізацыя ўсяго грамадзтва. Падставай для нараджэньня гэтае думкі было ўзмацненьне дзяржаўнага кантраляваньня ды рэгуляваньня гандлю і вытворчасьці падчас пэрыяду мэркантылізму (XVI—XVIII глядзі ніжэй). Да пачатку XVII стагодзьдзя дзяржаўнае ўмяшаньне ў прыватныя справы амаль не існавала, гарады-дзяржавы квітнелі ў заходняй Эўропе. Рэлігія адышла на другі плян, быў хаос, панаваў Натуральны Закон, эканамічныя правілы якога ўладарылі над учынкамі эканамічных дзеячаў прыкладна так як законы фізыкі ды хіміі панавалі над матэрыяльнымі рэчамі. Але Мэркантылізм задушыў свабоду ды прагрэс паводле Адама Сьміта. Адам Сьміт называў Закон Натуры «Нябачнай Рукой». У адсутнасьці дзяржаўнага ўмяшаньня Нябачная Рука кіруе грамадзтвам, але чалавеку здаецца, што ён свабодны. Празь дзеяньне толькі ў сваіх асабістых інтарэсах, чалавек спрыяе разьвіцьцю ўсёй сваёй краіны. Эканамічныя дзеячы, дзякуючы адсутнасьці дзярж.кантролю, маюць магчымасьць падпарадкоўвацца сваім жаданьням абмежаваным толькі Законам Натуры. Заможная краіна складаецца з заможных людзей, абсалютная свабода індывідуальнага прадпрымальніцтва прывядзе да гармоніі, да агульнага шчасьця, любое дзярж. кантраляваньне прыводзіць абавязкова да зьнішчэньня эканамічнай ды сацыяльнай раўнавагі. Чалавечыя магчымасьці не дазваляюць нам зразумець усю складанасьць эканамічнай сыстэмы, таму Натуральны Закон найразумнейшае рэгуляваньне эканамічных ды сацыяльных адносінаў. Кожны чалавек шукае самую выгадную справу для ўкладаньня свайго капіталу, адзінае аб чым ён па-сапраўднаму дбае гэта папаўненьне сваёй асабістай кішэні. Шчасьце грамадзтва яго не цікавіць, але перасьледаваньне сваіх эгаістычных інтарэсаў прывядзе яго да вытворчасьці рэчаў якіх у грамадзтве не хапае і за якія капіталіст атрымае найлепшую фінансавую падзяку. Нябачная рука стварае натуральным чынам гарманічнае суіснаваньне паміж прыватнымі інтарэсамі людзей. Аніякая грамадзкая дамова ці пагадненьні не патрэбныя. У сыстэме натуральнай свабоды, абмежаваньні палітычныя, рэлігійныя ды маральныя цалкам адсутнічаюць.

laissez-faire

Тэрмін «laissez - faire» у перакладзе з францускай мовы азначае «даць свабоду» альбо «дазволіць прадпрымаць» адпавядае гэтай думцы. Урад поўнасьцю ўпарадкаваны індывідуалізму, прыватным інтарэсам. Дзякуючы першапачатковай няроўнасьці між людзьмі, уладары вялікага капіталу дбаючы толькі аб сабе і задавальняючы толькі свае эгаістычныя інтарэсы будуць траціць свае грошы, даваць народу працу і тым самым з заахвочваньнем дзяліцца сваім капіталам, спрыяць грамадзкаму разьвіцьцю."Laissez-faire" — фундамэнт свабоднай рынкавай эканомікі. Максымальнае спаборніцтва паміж вытворцамі прывядзе да найбольшага зьніжэньня коштаў ды прыбытку. Мінімальнае спаборніцтва павялічвае кошты ды ўзровень прыбытку, але пэрспэктыва зарабіць вялікія грошы прыцягвае новых канкурэнтаў і спрыяе паніжэньню цэнаў ды прыбытку. Спажывальнікі застаюцца задаволенымі свабодным рынкам, адсутнасьцю дзяржаўнага ўмяшаньня.

Спэцыялізацыя

Спэцыялізацыя таксама спрыяе эканамічнаму разьвіцьцю. Працэс вытворчасьці, каб быць эфэктыўным, павінен дзяліцца на некалькі этапаў. Кожны працоўны выконвае толькі адно дзеяньне, адказвае толькі за адзін этап. Напрыклад, каб змайстраваць шафу, адзін чалавек вырубае дрэва, другі яго расьпілуе на дошкі, трэці складзе мэблю, чацьверты яе пафарбуе. Працэс вытворчасьці становіцца хутчэйшым.

Асьцярожны чалавек :

Для Адама Сьміта (бацька клясычнай эканамічнай думкі) асьцярожны чалавек :

-ахвяроўвае задавальненьнем сёньняшняга дня дзеля паступовага паляпшэньня свайго жыцьця, жыве наступным днём.

-мае лёгіку эканаміста (homo oeconomicus)

-ня мае аніякага памкненьня займацца справай палітычнай, так як палітыка ня можа зьмяніць Натуральны Закон.

-яму імпануе каб нехта іншы рызыкаваў сваім становішчам каб потым бясьпечна карыстацца тым за што іншыя змагаліся.

Дэйвід Рыкарда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэорыя міжнароднага гандлю Дэйвіда Рыкарда заснаваная на параўноўных цэнах, тлумачыць як кожная краіна можа зарабіць на гандлю дзякуючы сваім адносна нізкім коштам на вытворчасьць асобных прадуктаў.Прывядзем прыклад бульба-газавага гандлю паміж Беларусьсю ды Расеяй. Шматлікія бульбаю засаджаныя беларускія землі (чаго ня мае Расея) даюць магчымасьць беларусам вырошчваць бульбу за вельмі нізкія кошты (чаго ня можа Расея).У сваю чаргу вялікія рэзэрвы газу ды нафты Расеі (чаго ня мае Беларусь) дазваляюць рускім здабываць танны газ (чаго ня можа Беларусь). Кожная краіна прадае свой прадукт за вялікую цану (у параўнаньні з коштам яго вытворчасьці) і атрымлівае максымальна вялікі профіт. Менавіта таму Беларусь спэцыялізіруецца на экспарце бульбы а Расея на экспарце газу.

Томас Малт’юс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Сьміт упэўнены ў добразычлівасьці Натуральнага Закону Томас Малт’юс нюянсіруе гэтую ідэю. Паводле яго Закон Насельніцтва, які зьяўляецца часткаю Натуральнага Закону, пагражае існаваньню чалавецтва так як некантраляванае насельніцтва павялічваецца хутчэй за колькасьць даступных прадуктаў харчаваньня. Крызісы непазьбежныя але Малт’юс «абнадзейвае» нас ідэяй, што толькі адна частка насельніцтва будзе час ад часу пакутаваць. Ён упэўнены, што сьмерць вялікай колькасьці бедных працоўных зьяўляецца непрыемным але непазьбежным вынікам дзеяньня легальнага мэканізму дабразычлівай натуры (не зьдзіўляе, што пралетары падтрымліваюць моцную дзяржаўную ўладу!). Малт’юс пагаджаецца са Сьмітам, што датычыцца ідэі паводле якой «Натуральны Закон» быў створаны Богам, пасьля чаго Ўсемагутны асвабадзіўся ад сваіх абавязкаў гаспадара Сусьвету. Такім чынам праца эканамістаў абмяжоўваецца апісаньнем функцыяніраваньня свабоднай рынкавай сыстэмы. Усе праблемы, што існуюць у іншых сфэрах рэальнасьці іх не датычацца.

Асноўныя законы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закон паступковы : аўтаномныя эканамічныя адзінкі падпарадкаваны Закону Натуры. Асяродзе вытворчасьці надае кожнаму чалавеку пэўны сацыяльны ранг у залежнасьці ад ягонага працоўнага статуса. Рабочыя-бязрозьнічныя адзінкі эканамічнай энэргіі. Капіталісты-непрыкметная маса, адзінаю мэтаю якой зьяўляецца зьберажэньне профіту ды рэінвэстырваньне адначасова павялічваючы колькасьць працоўных.

Закон попыту ды прапазыцыі : вызначае якія рэчы ў прыродзе чалавек можа здабыць за дарма а якія ўключаны ў рынкавыю сыстэму. Напрыклад, вада і паветра існуюць у вялікай колькасьці, таму мы карыстаемся імі за дарма. Калі іх якасьць ды колькасьць памяншэюць, дыхаць (незабруджаным) паветрам ды піць (чыстую) ваду пачне лічыцца люксам. Што і адбываецца.

Закон Каштоўнасьці : рынак кажа нам сапраўдную цану вырабленых рэчаў у тым сэнсе, што дзякуючы канкурэнцыі кожны прадпрымальнік вымушаны вырабляць за найніжэйшыя кошты (выкарыстоўваючы як мага менш каштоўнасьці=чалавечай працы) а прадаваць за найлепшую цану. Адначасова, ён павінен вырабляць толькі тое, што патрэбна людзям, на што ёсьць спрос. Каштоўнасьць прадукту залежыць ад працэсу вытворчасьці. Умовы вытворчасьці (колькасьць чалавечай ды чалавеча-мэканічнай працы) дыктуюць натуральную цану прадукту. Каштоўнасьць рэчы не залежыць ад жаданьня яе атрымаць. Напрыклад, чаго табе хочацца больш : кубак брэльянтаў альбо кубак вады ? Брэльянтаў канешне. А цяперака адкажы, што б ты выбраў : апошні ў сьвеце кубак брэльянтаў ці апошні ў сьвеце кубак вады? Безумоўна каштоўнасьць кубка вады большая за каштоўнасьць кубку брэльянтаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясычная школа эканамічнай думкі The Wealth of Nations Principles of Political Economy