Кобры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кобры
Brillenschlange (Naja naja).JPG
Індыйская кобра (Naja naja)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Зьмеі
Сямейства Асьпіды
Род Кобры сапраўдныя
Бінамінальная намэнклятура
Naja

Кобры сапраўдныя (Naja) — род зьмей сямейства асьпідавых.

Вядома 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядома кобра індыйская, або зьмяя-акулярніца (N. naja), зь сьветлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (N. nivea), чорна-белая (N. melanoleuca) і інш.

Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вэртыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласьць да 2 м, імкнучыся папасьці праціўніку ў вочы.

Кормяцца дробнымі пазваночнымі.

Адкладваюць ад 8 да 45 яец.

Commons-logo.svg  Кобрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў