Комі-язьвінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Комі-язьвінская мова
Ёдз Коми көл
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Пермскі край
Колькасьць карыстальнікаў ~ ад 2000 да 4000 чал.
Клясыфікацыя Уральская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Пісьмо кірыліца і Molodtsov alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
SIL

Комі-я́зьвінская мова (альбо мова комі-ёдз, комі-ядзяцкая мова) — мова фіна-вугорскага народу (або этнаґрафічнае ґрупы комі-пярмякаў) комі-язьвінцаў, на якой размаўляюць прыкладна 2000-4000 чалавек у паўночна-ўсходняй частцы Пермскага краю (Анціпінская, Паршакаўская, Бычынская і Верх-Язьвінская сельскія адміністрацыі Краснавішэрскага раёну). Зьяўляецца адной з трох асноўных гаворак мовы комі (разам з комі-зыранскай і комі-пярмяцкай мовамі), якія адносяцца да пермскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў уральскае моўнае сям'і.

Асноўная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя адметныя асаблівасьці комі-язьвінскае мовы (спэцыфічная сыстэма націску і наяўнасьць асаблівых галосных) падштурхнулі спачатку фінскага лінґвіста А. Ґенэтца, а потым сусьветна вядомага фінавуграведа Васіля Ільліча Лыткіна, які тройчы наведваў традыцыйныя месцы пражываньня комі-язьвінцаў, да прызнаньня гаворкі комі-язьвінцаў у якасьці асобнае трэцяе гаворкі мовы комі. Трэба адзначыць, што некаторыя навукоўцы лічаць мову комі-язьвінцаў дыялектам комі-пярмяцкае мовы.

Параўнаньне лічэбнікаў комі-пярмяцкае і комі-язьвінскае мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічэбнік Комі-пярмяцкая мова Комі-язьвінская мова
1 ӧтік ӧтік
2 кык кык
3 куим квим
4 нёль нюль
5 вит вит
6 квать квать
7 сизим сизим
8 кыкьямыс кыкъямыс
9 ӧкмыс ӧкмыс
10 дас дас

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай кнігай, што была выдадзеная па-комі-язьвінску, быў лемантар, які быў выдадзены ў 2003-м годзе пры падтрымцы адміністрацыі тагачаснае Пермскае вобласьці. Ягоным аўтарам зьявілася настаўніца мясцовай сярэдняй школы Ганна Паршакова[1][2]. У лемантары сабраныя вершы, казкі і малюнкі, што ілюструюць быт і асаблівасьці жыцьця комі-язьвінцаў. Увесь тыраж лемантара (500 экзэмпляраў) быў уручаны вучням Паршакоўскае сярэдняе школы, прэзэнтацыя адбылася ў верасьні[3].

Альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комі-язьвінскі альфабэт даволі значна адрозьніваецца ад альфабэтаў комі-зыранскае й комі-пярмяцкае моваў. Ён зьмяшчае традыцыйныя амаль для ўсіх моваў Расеі 33 кірылічныя літары, 3 дадатковыя літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічныя галосныя комі-язьвінскія гукі (літары Ӧ ӧ, Ө ө, Ӱ ӱ), і дыграф Дч дч, які адлюстроўвае спэцыфічную зычную-афрыкату.

Выгляд комі-язьвінскага альфабэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
Ө ө Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Культурна-асьветніцкая дзейнасьць і прасоўваньне комі-язьвінскае мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы намаганьням Г. Паршаковай у мясцовай школе праводзяцца факультатыўныя заняткі па комі-язьвінскай мове й культуры, працуе дзіцячы ляґер «Шуд да бур» (бел. «Дабро й шчасьце»), вучні настаўніцы атрымліваюць разнастайныя ўзнагароды на расейскіх адукацыйных конкурсах[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паршакова А. Л. Коми-язьвинский букварь. Пермь, 2003. (рас.)
  2. ^ Баталина Юлия. Всяк сущий в нём язык…// Новый компаньон. 2003. 9 сентября. № 32 (275). (рас.)
  3. ^ http://www.regnum.ru/allnews/151775.html(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ https://web.archive.org/web/20120104000932/http://publiclibrary.ru/librarians/vstrechi/konferensija_v_novouralske_10_doklad_Sergeeva.htm (рас.)