Комі мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Комі (мова)»)
Мова комі
ко́ми кыв (komi kyv)
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Комі, Пермскі край (улучаючы КПАА), Кіраўская вобл., Кольская паўвыспа, Сыбір
Колькасьць карыстальнікаў 156 099 чал. (па стане на 2010 г.)[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Пермская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Комі (суб’ект РФ)
Пісьмо кірыліца, Old Permic alphabet[d] і Molodtsov alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1 kv
ISO 639-2(Б) kom
ISO 639-2(Т) kom
ISO 639-3 kom

Мова комі (комі-зыр.: ко́ми кыв) — агульная мова народаў комі-зыранаў, комі-пярмякаў і комі-язьвінцаў. Распаўсюджаная ў Рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акрузе і Краснавішэрскім раёне (Пермскі край), у Кіраўскай вобласьці (Афанасьеўскі раён, комі-зюзьдзінская гаворка) і на ўсходзе Кольскае паўвыспы.

Мова комі зьяўляецца адной зь дзьвюх моваў пермскае галіны фіна-вугорскіх моваў (разам з удмурцкай), у сваю чаргу падзяляецца на тры галоўныя гаворкі, што маюць свае літаратурныя стандарты:

  • Мова комі-зыранаў (разам зь імі комі-іжэмцаў, прыўральскіх і кольскіх комі) — комі-зыра́нская мова,
  • Мова комі-пярмякаў (разам зь імі і комі-зюзьдзінцаў) — комі-пярмя́цкая мова,
  • Мова комі-язьвінцаў — комі-я́зьвінская мова (мае свой літаратурны стандарт з 2003 году і некаторымі навукоўцамі разглядаецца як дыялект комі-пярмяцкае мовы).

У цяперашнія часы актыўна выцясьняецца расейскай мовай.

Асноўная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для мовы комі характэрная наяўнасьць 7 галосных (у комі-язьвінскай — 10) з улікам галосных сярэдняга шэрагу ы, ӧ. Зычныя гукі поўнасьцю ідэнтычныя з удмурцкай мовай (26 гукаў).

Сынтаксіс і граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьне ад роднаснае ўдмурцкае мовы, мае дадатковыя склоны (характэрная рыса ўсіх фіна-вугорскіх моваў — даволі вялікая колькасьць склонаў): камітатыў, фіналіс і (ня ўсюды) кампаратыў. Мае прыстаўку параўнальнае ступені мед- (медбу́р — самы лепшы), якая адсутнічае ўва ўдмурцкай мове.

Лексыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комі лексыка адрозьніваецца ад удмурцкае лексыкі значна меншай колькасьцю цюрскіх запазычанасьцяў, што зьявіліся ўва ўдмурцкай мове ў выніку цесных кантактаў з татарамі.

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да хрышчэньня ў хрысьціянства народам комі ўжываліся рунічныя знакі (г. зв. «пасы»), якія выразаліся на паляўнічых драўляных календарох і іншых прадмэтах хатняга быту. Хрысьціянскім місіянэрам Стэфанам Пермскім (які зьяўляўся комі па паходжаньні) у другой палове XIV ст. была створаная старажытнапермская пісьмовасьць (абур, анбур), якая выйшла з ужытку ў 17-18 ст.

Зьяўленьне і разьвіцьцё кірылічнае пісьмовасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 17—18 ст. пачынае зьяўляецца кірылічная комі пісьмовасьць, якая існавала ў шматлікіх варыянтах. У 1917 годзе ўтварыліся дзьве новых літаратурных нормы мовы комі: комі-зыранская ды комі-пярмяцкая літаратурныя мовы. У 1920 г. зьяўляецца г. зв. «маладцоўскі альфабэт» (атрымаў назву па аўтару альфабэту Васілю Маладцову), таксама ўжываўся і фанэматычны альфабэт. У 1930 г. зьяўляецца комі альфабэт на аснове лацінскага альфабэту, але ў 1936 г. зноў быў вернуты альфабэт паводле аўтарства Маладцова. У 1938 г. альфабэт Маладцова быў заменены на альфабэт, які выкарыстоўваецца па цяперашні час: стандартныя 33 расейскія літары з даданьнем літараў «і», «ӧ» і некаторых дыґрафаў. У комі-язьвінскім альфабэце адстунічае літара «і» і дыґраф дз, але прысутнічаюць літары «ӱ», «ө», а таксама дыґраф дч.

Альфабэт Маладцова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Ԁ ԁ Ԃ ԃ Д д Е е
Ж ж Ԅ ԅ Ԇ ԇ И и Ј ј К к Л л Ԉ ԉ
М м Н н Ԋ ԋ О о П п Р р С с Ԍ ԍ
Т т Ԏ ԏ У у Ф ф Х х Ч ч Ш ш Щ щ
Ы ы

Сучасны комі альфабэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и І і Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле меркаваньня вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна, агульная мова комі да падзяленьня на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1—2 стагодзьдзі (прыкладна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзьве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было зьвязана зь міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленьне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14—15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінґвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазьней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасьці комі-пярмякаў расейскімі пасяленцамі.

Структура комі мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыялекты комі-зыранскае мовы
      • Пячорскі дыялект
      • Верхневычагодзкі дыялект
      • Іжэмскі дыялект
      • Вымскі дыялект
      • Удорскі дыялект
      • Ніжневычагодзкі дыялект
      • Прысыктыўкарскі дыялект
      • Луска-Лецкі дыялект
      • Сярэднесысольскі дыялект
      • Верхнесысольскі
    • Комі-пярмяцкая мова
      • Паўночныя гаворкі
      • Паўднёвыя гаворкі
    • Комі-язьвінская мова[2]

Грамадзка-палітычнае ўжываньне мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трохмоўны знак-просьба «не турбаваць» па-расейску (уверсе), па-комі-зыранску (пасярэдзіне) і па-анґельску (унізе). Гатэль у мястэчку Ўхта, Рэспубліка Комі.

Заканадаўчы статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Комі, комі-зыранская мова нароўні з расейскай зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі (артыкул 67, глава 3)[3].

Друкаваныя сродкі СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Коми му» (бел. «Зямля Комі») — рэспубліканская ґазэта
  • «Чужан кыв» (бел. «Родная мова») — філяляґічны часопіс
  • «Войвыв кодзув» (бел. «Палярная зорка») — друкаваны орган Зьвяза пісьменьнікаў Рэспублікі Комі, выходзіць штомесяц тыражом у 1000 экзэмпляраў
  • «Арт» (бел. «Лад») — ґазэта на комі-зыранскай і расейскай мове, выходзіць штоквартал тыражом прыкладна ў 1500 экзэмпляраў
  • «Выль туйӧд» (бел. «Па новым шляху») — раённая ґазэта Ўдорскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў
  • «Парма гор» (бел. «Гучаньне тайгі») — раённая ґазэта Ўсьць-Куломскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]