Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980
Дата 19 красавіка
Вядоўцы Марлаз Флуіцма
Тэлеканал гаспадароў NOS
Месца Гаага, Нідэрлянды
Пераможная песьня «What's Another Year» (Ірляндыя)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Дэбют Марока
Сыход Ізраіль
Манака
1979        1981

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1980» стаў 25-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 19 красавіка 1980 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у мясцовым Палацы кангрэсаў. Перамогшы ў 1978 годзе і прыняўшы ў сябе конкурс 1979 году, Ізраіль адмовіўся ў другі раз запар яго праводзіць. Пасьля адмоваў Гішпаніі і Вялікабрытаніі згоду на правядзеньне конкурсу далі Нідэрлянды пры ўмове зьніжэньня выдаткаў на яго арганізацыю.

Дата правядзеньня конкурсу супала з Днём памяці загінулых у войнах Ізраілю, і ўпершыню пераможца леташняга конкурсу (Ізраіль) ня прыняў удзелу ў наступным конкурсе. Манака таксама не прыняло ў ім удзел, у той час як вярнулася Турэччына і дэбютавала Марока, у выніку чаго лік удзельнікаў склаў 19 краін. Прадстаўнік Ірляндыі Джоні Логан заваяваў Гран-Пры зь песьняй «What’s Another Year». Удзельнічаючы ў трэці раз, заходненямецкая сьпявачка Каця Эбштайн заняла 2-е месца зь песьняй «Theater».

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
17 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Джоні Логан What’s another year 143 1
12 Сьцяг Нямеччыны ФРН Katja Ebstein Theater 128 2
13 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Prima Donna Love enough for two 106 3
9 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Paola Cinéma 104 4
15 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Maggie MacNeal Amsterdam 93 5
6 Сьцяг Італіі Італія Alan Sorrenti Non so che darei 87 6
14 Сьцяг Партугаліі Партугалія José Cid Um grande, grande amor 71 7
1 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Blue Danube Du bist Musik 64 8
4 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Sophie and Magaly Papa pingouin 56 9
8 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Tomas Ledin Just nu! 47 10
16 Сьцяг Францыі Францыя Profil Hé, hé m’sieurs dames 45 11
18 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Trigo Limpio Que' date esta noche 38 12
3 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Anna Vishy and the Epikouri Autostop 30 13
7 Сьцяг Даніі Данія Bamses Venner Tænker altid på dig 25 14
2 Сьцяг Турэччыны Турэччына Ажда Пэкан Petr’oil 23 15
11 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Sverre Kjellsberg and Mattis Hætta Sámiid Ædnan 15 16
19 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Telex Euro-vision 14 17
5 Сьцяг Марока Марока Samira Bensaïd Bitakat hob 7 18
10 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Vesa-Matti Loiri Huilumies 6 19

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980сховішча мультымэдыйных матэрыялаў