Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958.jpg
Дата 12 сакавіка
Вядоўцы Хані Ліпс
Тэлеканал гаспадароў NTS
Месца Хілвэрсюм, Нідэрлянды
Пераможная песьня «Dors mon amour» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні
Колькасьць краін 10
Дэбют Швэцыя
1957    Wiki Eurovision Heart (Infobox).svg    1959

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1958» стаў 3-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 году ў Хілвэрсюме (Нідэрлянды), у студыі «Аўра». Набыло моц правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін, аднак, Вялікабрытанія гэтым разам не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швэцыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клавё зь песьняй «Dors mon amour». Як і ў 1956 годзе, на конкурсе не было выканана ніводнай песьні на ангельскай мове.

Пераможца першага конкурсу Ліз Асія ўдзельнічала ў «Эўрабачаньні» ў трэці раз, заняўшы другое месца. Леташняе пераможца Коры Брокен, таксама ўдзельнічаючы ў трэці раз, заняла 9-е месца.

Прадстаўнік Італіі Дамэніка Мадуньё, які выступаў са сталай затым знакамітай песьняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў змушаны выканаць свой нумар двойчы, бо падчас яго першага выступу на сцэне ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесыгналу.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Ачкі
1 Сьцяг Італіі Італія Італьянская Дамэніка Мадуньнё «Nel blu dipinto di blu» 3 13
2 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Нідэрляндзкая Коры Брокен «Heel de wereld» 9 1
3 Сьцяг Францыі Францыя Француская Андрэ Клявё «Dors, mon amour» 1 27
4 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Француская Салянж Бэры «Un grand amour» 9 1
5 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Швэдзкая Аліцэ Бабс «Lilla stjärna» 4 10
6 Сьцяг Даніі Данія Дацкая Ракель Растэні «Jeg rev et blad ud af min dagbog» 8 3
7 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Француская Фуд Леклер «Ma petite chatte» 5 8
8 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Нямецкая Марго Гільшэр «Für zwei Groschen Musik» 7 5
9 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Нямецкая Ліянэ Аўгустын «Die ganze Welt braucht Liebe» 5 8
10 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Нямецкая, італьянская Ліз Асія «Giorgio» 2 24

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958сховішча мультымэдыйных матэрыялаў