Кіева-Пячэрская лаўра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манастыр
Кіева-Пячорская лаўра
укр. Києво-Печерська лавра
Краіна Украіна
Горад Кіеў
Каардынаты 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. / 50.34889; 30.56222Каардынаты: 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. / 50.34889; 30.56222
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Кіеўская эпархія 
Архітэктурны стыль украінскае барока[d]
Аўтар праекту Феадосій Пячэрскі
Заснавальнік Антон Пячорскі
Дата заснаваньня 1051
Вядомыя насельнікі
Статус частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Кіева-Пячорская лаўра на мапе Ўкраіны
Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра на Вікісховішчы

Кі́ева-Пячорская ла́ўра — дзяржаўны музэйны комплекс у Кіеве, ва Ўкраіне.

Адзін зь першых па часе стварэньня манастыроў у Кіеўскай Русі. Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антонам, родам зь Любеча. Сузаснавальнікамі Пячорскага манастыра сталі адзін зь першых вучняў сьв. Антона — Тэадос і бізантыец — Тэафан Грэк. Князь Сьвятаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазьней вырасьлі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, кельлі, крапасныя вежы й іншыя будынкі. З манастыром зьвязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесьці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.

З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстантынопальскага патрыярха; з 1688 году манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкаваная Кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе сьвятаархімандрытам.

У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы сьвятых, таксама ў Лаўры ёсьць і пахаваньні знакамітых вернікаў (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).

Да канца 2022 году ніжняя Лаўра знаходзілася ў юрыcдыкцыі Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату), а верхняя Лаўра належала Нацыянальнаму Кіева-Пячорскаму гісторыка-культурнаму запаведніку.[2]

У чэрвені 2022 году Праваслаўная царква Ўкраіны ўхваліла рашэньне пра стварэньне Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячорскай лаўры. 1 сьнежня ўлічылі яе статут, які 2 сьнежня ўнесьлі ў Адзіны дзяржаўны рэестар юрыдычных асобаў Украіны[3]. 1 студзеня 2023 году ўрад Украіны вярнуў у сваю ўласнасьць Усьпенскі сабор і Трапезную царкву Кіева-Пячэрскай лаўры. 7 студзеня кіеўскі мітрапаліт Епіфаній правёў сьвяточную службу на Раство Хрыстова ва Ўсьпенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  2. ^ Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
  3. ^ Праваслаўная царква Ўкраіны зарэгістравала манастыр «Кіева-Пячорская лаўра», але памяшканьне пад яго пакуль не атрымала // Беларуская служба Радыё «Свабода», 2 сьнежня 2022 г. Праверана 10 студзеня 2022 г.
  4. ^ Ва Ўкраіне праваслаўная аўтакефальная царква на Раство правяла першую службу ў Кіева-Пячэрскай лаўры // Беларуская служба Радыё «Свабода», 8 студзеня 2023 г. Праверана 10 студзеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]