Ласла Краснахоркаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ласла Краснахоркаі
Krasznahorkai László
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 студзеня 1954 (70 гадоў)
Дзюла, мэд’е Бэкеш
Дзеці Ágnes Krasznahorkai[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст
Гады творчасьці 1985 — цяперашні час
Жанр раман, навэля
Мова вугорская мова[1]
Значныя творы
  • «Сатанінскае танга» (1985)
  • «Мэлянхолія супраціву» (1989)
Прэміі прэмія Кошута (2004)
Узнагароды
http://www.krasznahorkai.hu

Ла́сла Краснахо́ркаі (па-вугорску: Krasznahorkai László; 5 студзеня 1954) — вугорскі пісьменьнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасьць Вугоршчыны пасьля выданьня ў 1985 годзе раману «Сатанінскае танга», які меў дзіўны посьпех.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Вугоршчыны ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Бэрліне. З моманту каляпсу Савецкага блёку ён жыў у розных кутках сьвету. Між тым часта вяртаецца як у Вугоршчыну, так і ў Нямеччыну, аднак большую частку свайго жыцьця праводзіць напераменку ў Францыі, Гішпаніі, ЗША, Ангельшчыне, Галяндыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі й Японіі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 годзе раман «Мэлянхолія супраціву» атрымаў у Нямеччыне Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца году. Ад ЗША да Японіі пісьменьнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны вугорскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем й Мэлвілам». Вінфрыд Георг Макс Зэбальд адзначыў: «Унівэрсальны погляд Краснахоркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ й далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучасьнікамі».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
  • 1986 «Апошняя літасьць» (Kegyelmi viszonyok) — навэлы
  • 1989 «Мэлянхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
  • 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навэлы
  • 1999 «Вайна й вайна» (Háború és háború) — раман
  • 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
  • 2004 «Разруха й смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакумэнтальны раман аб Кітаі
  • 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
  • 2010 "" (Állatvanbent)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]