Маркіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маркіён

Маркіё́н з Сыно́пы (па-старажытнагрэцку: Μαρκίων Σῐνώπην, каля 85—160) — раньнехрысьціянскі ерэтык.

Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сыноп. Быў блізкі да вучэньня гностыкаў. Стварыў сваю грамаду ў Рыме пасьля выгнаньня з хрысьціянскай суполкі. Маркіён адмаўляў Стары запавет і лічыў габрэйскага Яхвэ злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхвэ. Маркіён патрабаваў ад сваіх пасьлядоўнікаў аскетычнага жыцьця і вучыў, што целы людзей ня будуць уваскрэшэныя, у адрозьненьне ад душы.

Маркіён таксама быў адным зь першых, хто паспрабаваў аб’яднаць хрысьціянскія тэксты ў адзіны канон. Ягоная вэрсія канону ўключала Эвангельле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланьняў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маркіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў