Марлен Дытрых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марлен Дытрых
Marlene Dietrich
Marlene Dietrich in A Foreign Affair trailer.JPG
фота 1948 году
Імя пры нараджэньні Марыя Магдалена Дытрых
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1901
Месца нараджэньня Сьцяг Нямеччыны Бэрлін, Нямеччына
Дата сьмерці 6 траўня 1992 (90 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Францыі Парыж, Францыя
Прафэсія акторка
сьпявачка
Кар’ера 19191984
IMDb ID 0000017

Марлен Дытрых (па-нямецку: Marie Magdalene Dietrich, 27 сьнежня 1901 — 6 траўня 1992) — нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Магдалена Дытрых нарадзілася 27 сьнежня 1901 у Шэнэбэргу, раёне Бэрліна, у сям’і афіцэра паліцыі Луі Эрыха Ота Дытрыха і яго жонкі Ёханы Фэльзынг. Да 1918 наведвае сярэднюю школу ў Бэрліне. Адначасна вучыцца гульні на скрыпцы ў прафэсара Дэсаў. У 19191921 займаецца музыкай у Вэймары ў прафэсара Робэрта Райца; у Бэрліне паступае ў акторскую школу Макса Рэйнхарта.

З 1922 выконвае дробныя ролі ў розных бэрлінскіх тэатрах; у тым жа годзе ўпершыню зьяўляецца на экране.

17 траўня 1923 выходзіць замуж за адміністратара кінавытворчасьці Рудольфа Зыбэра, у сьнежні 1924 у іх нараджаецца дачка Марыя. У 1925 Марлен аднаўляе працу ў тэатры і кіно. Яе заўважаюць крытыкі, завучы яе нямецкай Грэтай Гарбу. У 1928 першыя запісы песень на пласьцінкі разам з ансамблем рэвю «Гэта лунае ў паветры». Праз год Джозаф фон Штэрнбэрг бачыць яе ў рэвю «Два гальштукі» і запрашае на ролю Лолы Лолы ў фільме «Блакітны анёл».

У лютым 1930 Марлен Дытрых падпісвае кантракт зь фірмай «Paramount Pictures» і 1 красавіка 1930, у дзень прэм’еры «Блакітнага анёла», пакідае Бэрлін.

Шэсьць фільмаў, якія яна здымае ў Галівудзе са Штэрнбэргам, прыносяць ёй сусьветную вядомасьць. «Д’ябал — гэта жанчына» (The Devil is a Woman, 1935) становіцца іх апошняй сумеснай працай. У 1939 Марлен Дытрых атрымлівае амэрыканскае грамадзянства. З сакавіка 1943 на працягу трох гадоў выступае з канцэртамі ў войсках.

З 1946 па 1951 зноў рэгулярна здымаецца ў кіно. Акрамя гэтага яна вядзе радыёперадачы і піша артыкулы ў гламурныя часопісы. У 1953 у Лас-Вэгасе пачынае новую пасьпяховую кар’еру сьпявачкі і канфэрансье. На экране Марлен Дытрых зьяўляецца ўсё радзей, пры гэтым сама выбірае ролі і здымаецца ў дробных сцэнах за вялікія грошы. У 1960 яна прыязджае з гастролямі ў Заходнюю Нямеччыну, дзе ёй адмаўляюць у гасьціннасьці з прычыны яе пазыцыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. У 1963 зь велізарным посьпехам праходзяць яе канцэрты ў Маскве і Ленінградзе. У 1975 у выніку няшчаснага выпадку ў Аўстраліі (пералом шыйкі сьцягна) сканчае кар’еру.

Апошнія 13 гадоў свайго жыцьця Дытрых праводзіць у сваёй кватэры ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з вонкавым сьветам толькі пасродкам тэлефону. У 1979 у Нямеччыне выходзяць яе мэмуары. У 19821983 Максыміліян Шэль запісвае зь ёй на плёнку шматгадзіннае інтэрв’ю, якое выкарыстае затым у сваім дакумэнтальным фільме «Марлен».

Марлен Дытрых памерла 6 траўня 1992 у сваёй кватэры ў Парыжы — па афіцыйнай вэрсіі ў выніку парушэньня функцыі сэрца і нырак.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 24 ліпеня 2008 году на хаце ў раёне Шэнэбэрг, у якім нарадзілася Марлен Дытрых, была ўсталяваная памятная дошка ў яе гонар[1].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марлен Дытрыхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў