Марсэлё Дыяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марсэлё Дыяс
Марсэлё Дыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сьнежня 1986 (28 гадоў)
Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Рост 167 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гамбург
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2012
2010
2012—2015
2015—
Унівэрсыдад дэ Чылі
Дэпортэс
Базэль
Гамбург
164 (4)
13 (5)
58 (7)
0 (0)
Зборныя
2011— Чылі 31 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
30 лістапада 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
10 верасьня 2014.

Марсэлё Альфонса Дыяс Рохас (па-гішпанску: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нарадзіўся 30 сьнежня 1986, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Гамбург» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўнівэрсыдад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучаньне ў клюбнай акадэміі.

Пасьля першага сэзону, у Апэртуры 2008 году, Дыяс стаў гульцом стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Уачыпата», але клюб трываў паразу зь лікам 2:3[1]. Пасьля звальненьня трэнэра Артура Саля, Дыяс пачаў гуляць на левым фляньзе паўабароны, у адрозьненьне ад бачаньня былога трэнэра, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасьці атакуючага паўабаронцы.

Частку 2010 году Марсэлё правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клюбе «Дэпортэс», пасьля чаго вярнуўся ва «Ўнівэрсыдад дэ Чылі». Да складу клюбу «Базэль» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 году. У лютым 2015 году перайшоў у склад клюбу «Гамбург».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Унівэрсыдад дэ Чылі»:

«Базэль»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]