Мацьвей Сьвідзінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацьвей Сьвідзінскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 2004(2004-05-12)[1] (19 гадоў)
Рост 186 см[2]
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 98
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 БАТЭ 14 (0)
2024—4 БАТЭ-2[d] 2 (0)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Мацьве́й Сьвідзі́нскі (нар. 12 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, дзе ягоным першым трэнэрам быў Аляксандар Старавойтаў. Пазьней гулец прыяднаўся да структуры барысаўскага БАТЭ, дзе ў 2020 году запачаткаваў выступы ў складзе дублюючага складу. На пачатку 2023 году быў пераведзены ў першую каманду клюбу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 траўня 2023 году, зьявіўшыся ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». З кастрычніка замацаваўся ў асноўным складзе, а першым голам адзначыўся ў кубкавай сустрэчы супраць «Астраўцу» ў лістападзе. У сьнежні склаў новы кантракт з клюбам, узгодніўшы ўмовы да сканчэньня 2025 году[3]. Па зьяўленьні рэзэрвовай дружыны БАТЭ-2, згуляў першы матч у складзе гэтай каманды 14 красавіка 2024 году супраць «Маладэчна-2018».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) 11 чэрвеня 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану. Напрыканцы году браў удзел у кваліфікацыйных матчаў да чэмпіянату Эўропы[4]. У лістападзе 2023 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году)[5], у складзе якой дэбютаваў 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]