Арсень Скапец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арсень Скапец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 2005(2005-06-10)[1] (18 гадоў)
Рост 196 см[1]
Вага 87 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 35
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 БАТЭ 2 (0)
2024—4 БАТЭ-2[d] 1 (0)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Арсе́нь Скапе́ц (нар. 10 чэрвеня 2005 году) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі бырасаўскага БАТЭ. Першым трэнэрам гульца быў Аляксандар Міхайлаў. У 2022 годзе футбаліст пачаў выступаць у дублюючым складзе каманды, тады ж упершыню трапіў у заяўку на матч асноўнай дружыны. Перад пачаткам сэзону 2024 году пачаў рыхтавацца поруч зь першай камандай клюбу на сталай аснове. У красавіку быў пераведзены да другой каманды БАТЭ-2, у складзе якой дэбютаваў 7 красавіка ў Першай лізе ў матчы супраць «Баранавічаў». Ужо менш чым праз тыдзень быў вернуты да галоўнай каманды, браму якой абараняў 13 красавіка ў матчы Найвышэйшай лігі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2021 году быў выкліканы да складу зборнай Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой запачаткаваў выступы ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. Таксама прыцягваўся да кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату Эўропы, аднак заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2024 году выклікаўся да зборнай Беларусі (да 21 году) на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы[2]. Дэбютаваў у складзе моладзевай каманды 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]