Мюнстэр (Вэстфалія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мюнстэр
Münster
Мюнстэр
Wappen Münster Westfalen.svg
Герб Мюнстэру
Краіна: Нямеччына
Зямля: Паўночны Райн — Вэстфалія
Обэрбургамістар: Маркус Левэ
Плошча: 302,96 км²
Вышыня: 60 м н. у. м.
Насельніцтва: 291 754 чалавек (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Аўтамабільны код: MS
Геаграфічныя каардынаты: 51°58′ пн. ш. 07°38′ у. д. / 51.967° пн. ш. 7.633° у. д. / 51.967; 7.633Каардынаты: 51°58′ пн. ш. 07°38′ у. д. / 51.967° пн. ш. 7.633° у. д. / 51.967; 7.633
Мюнстэр на мапе Нямеччыны
Мюнстэр
Мюнстэр
Мюнстэр
www.muenster.de

Мюнстэр (па-нямецку: Münster (Westfalen)) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва 291 754 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2011). Буйны ўнівэрсытэцкі цэнтар, месцазнаходжаньне шэрагу важных судовых і адміністрацыйных установаў зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У VI стагодзьдзі на месцы сучаснага Саборнага пляцу існавала саксонскае паселішча Мімігернафорд. У 793 годзе фрыскі місыянэр Людгер заснаваў тут кляштар (па-лацінску: monasterium). Узьнікшы вакол яго горад атрымаў назву Мюнстэр, а Людгер стаў у 805 годзе першым Мюнстэрскім біскупам.

У 1170 Мюнстэр атрымаў гарадзкія прывілеі. У 13581454 у складзе Ганзы і мае важнае значэньне ў Вэстфаліі, аб чым сьведчыць, між іншым, гістарычная забудова пляцу Prinzipalmarkt (даслоўна «Галоўны рынак»). У 1648 у каталіцкім Мюнстэры і ў суседнім зь ім пратэстанцкім Аснабруке быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне. У 18151945 — сталіца прускай правінцыі Вэстфалія. Значна пацярпеў ад бамбаваньня ў час Другой Сусьветнай вайны.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пляц Прынцыпальмаркт з гістарычнай забудовай часоў Ганзы, у т.л. Ратуша
  • Сабор Сьвятога Паўла, заснаваны ў 805 годзе
  • Царква Сьвятога Лямбэрта (Lambertkirche), пабудаваная ў 1375 годзе
  • Унівэрсітэцкі палац (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Музэй на вольным паветры Mühlenhof (даслоўна «Млынавы двор»)
  • Заапарк

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мюнстэр (Вэстфалія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў