Міжпазванковая кіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уздым лежачы выпрастанай нагі з болем на менш за 70°, як прыкмета кілы міжпазванковага дыска ў паясьніцы

Міжпазванковая кіла — разрыў храстковага кольца вакол міжпазванковага дыска(en) ў выніку ссыханьня, што выклікае выпінаньне студзяністага ядра дыска ў сьпіннамазгавы канал у сувязі з празьмернай нагрузкай. Найчасьцей паражае паясьнічны аддзел хрыбетніка[1].

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробу прадухіляе ўжыцьцё багатай на вапень і магн ежы (арэхі, бабы, гарох, капуста, малако, марская рыба, морапрадукты, насеньне сланечніка, хлеб з мукі грубага памолу і шпінат). Для сілкаваньня міжпазванковых дыскаў вітамінамі карысна ўжываць вінаград, гарбузы, грушы, клубніцы, маліну, салату, сачавіцу, соевы ёгурт, тапінамбур (земляная груша), лясныя арэхі і яблыкі. Варта ўстрымлівацца ад пераяданьня, паленьня, ужываньня вострых страваў і алькаголю. Таксама карысна ўводзіць у харчаваньне сухафрукты (курага, разынкі, урук і чарнасьліў), мёд, пятрушку, шчаўе і плады шыпшыны[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы спрыяе астэахандроз і скрыўленьне хрыбетніка, празьмерная нагрузка на хрыбетнік, парушэньне абмену рэчываў, няўстойлівае харчаваньне, рыўковыя рухі, ушыб сьпіны, працяглае сядзеньне і пераахаладжэньне[1].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз боль у паясьніцы і назе, што ўзмацняецца пры згінаньні, сядзеньні, натужваньні, кашлі і чханьні. Боль слабее пры ляжаньні на здаровым баку, сагнуўшы хворую нагу ў каленным і тазасьцегнавым суставах. Немач суправаджаецца слабасьцю і адчуваньнем здранцьвеньня ў назе, а таксама ацёкам на месцы запаленьня заціснутага нэрва[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]