Тытунепаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мужчына з цыгарэтай за працай.

Тытунепаленьне (пале́ньне) — удыханьне дыма цьмелых высушаных лістоў тытуня. Зьніжае пачуцьцё голаду за кошт выкіду ў кроў нэўрамэдыятара дафаміна, што выклікае залежнасьць, мацнейшую за алькагалізм. Самастойнае адмаўленьне ад паленьня складае менш за 5%. Тытунёвы дым, у склад якога ўваходзіць нікатын, пашкоджвае скуру твару і рук, зубы і валасы. Урэшце паленьне выклікае рак лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў. На 2010 г. з больш як мільярда курцоў ва ўсім сьвеце 80% складалі мужчыны.

Папярэджаньне залежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заняткі спортам зьмяншаюць схільнасьць да паленьня праз спрыяньне выпрацоўцы гармона дафаміна за кошт цялеснай нагрузкі[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2010 г. тытунь палілі звыш 40% жыхароў Беларусі. Краіна знаходзілася на 6-ым месцы ў сьвеце па дзелі курцоў у насельніцтве. Залежнасьць ахоплівала каля 60% мужчынаў і звыш 20% жанчынаў[2].

У Беларусі тытунепаленьне ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, у месцах гандлю, побытавога абслугоўваньня і грамадзкага харчаваньня, у памяшканьнях установаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых установаў, на вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях мэтрапалітэна, у грамадзкім транспарце, вагонах цягнікоў, на водных суднах і ў самалётах[3] прадугледжвае спагнаньне да 4 базавых велічыняў[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]