Нацкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацкавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва (1999)
колькасьць: 77 чал.
колькасьць двароў: 35
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231340
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′42.1″ пн. ш. 25°43′40.0″ у. д. / 54.045028° пн. ш. 25.727778° у. д. / 54.045028; 25.727778Каардынаты: 54°2′42.1″ пн. ш. 25°43′40.0″ у. д. / 54.045028° пн. ш. 25.727778° у. д. / 54.045028; 25.727778
Нацкавічы на мапе Беларусі ±
Нацкавічы
Нацкавічы
Нацкавічы
Нацкавічы
Нацкавічы
Нацкавічы

Нацкавічы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя у складзе Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Пагальле, які належаў Габскаму. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ. у 1885 г. 10 двароў, 72 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 17 двароў, 133 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 128 жыхароў, 303 дзесяціны зямлі, у фальварку, які знаходзіўся непадалёку, 9 жыхароў, 108 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 23 двары, 143 жыхары.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 142 жыхары, ў фальварку 3 двары, 19 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (35 двароў, 219 жыхароў) ў Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 1952 г. у калгасе «Новы шлях», з 1954 г. уваходзіла ў калгас «Радзіма». 3 12 лютага 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 146 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 — 35 двароў, 77 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]