Новагвінэйскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мора Бісмарка

Новагвінэйскае мора або мора Бісмарка (па-ангельску: Bismarck Sea) — міжастраўное мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна, у архіпэлягу Бісмарка.

Плошча каля 310 тыс. км², сярэдняя глыбіня 1700 м, максымальная 2665 м. Дно Навагвінэйскага мора — акумуляцыйныя раўніна зь вялікаю колькасьцю дробных узьняцьцяў і астравоў вульканічнага паходжаньня. Берагі выраўнаваныя, у многіх месцах сустракаюцца каралавыя рыфы. Уздоўж вострава Новая Гвінэя праходзіць Навагвінейская плынь з хуткасьцю 50-75 см/сэк, у пралівах паміж астравамі — моцныя прыліўныя плыні. Сярэдняя тэмпэратура вады на паверхні 28 ° С, салёнасьць паніжаная 34‰ — праз вялікую колькасьць атмасфэрных ападкаў. У акваторыі мора зафіксаваныя шматлікія падводныя землятрусы.