ПАОК Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
ПАОК
PAOK emblem 2010.png
Поўная назва Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών
Заснаваны 1926
Горад Тэсалёнікі, Грэцыя
Стадыён Тумба
Умяшчальнасьць: 28 703
Галоўны трэнэр Гюўб Стэвэнс
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2012—2013 2 месца
Афіцыйны сайт

ПАОК (па-грэцку: Π.Α.Ο.Κ.) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікі. Заснаваны ў 1926 годзе. Двухразовы чэмпіён Грэцыі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Грэцыі.

ПАОК быў заснаваны ў 1926 годзе грэцкімі перасяленцамі з Канстантынопалю, пасьля грэка-турэцкага абмену насельніцтвам. Хатнім стадыёнам з 1960-х гадоў зьяўляецца арэна «Тумба». Афіцыйным спонсарам футбольнага клюбу выступае кампанія DEPA, якая займаецца разьмеркаваннем прыроднага газу ў Грэцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПАОК зьяўляецца найстарэйшым падраздзяленьнем спартовага клюбу ПАОК, які зьяшляецца спадчыньнікам клюбу «Гэрмэс» (грэц. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэцкай камуне Пэра, у адным з раёнаў Стамбула[1].

Аднак пасьля сканчэньня грэка-турэцкай вайны й абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасьць гульцоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму пасяліліся ў Тэсалёніках, дзе яны заснавалі клюб ПАОК, аднак першапачаткова клюб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Цікава, што частка гульцоў зьехала з Канстантынопаля ў Атэны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны атэнскі клюб АЕК. Стварэньнем клюбу афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 году, калі кіраўніцтва клюбу атрымала адпаведныя дакумэнты, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасьля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клюб правёў таварыскія гуьні зь іншымі клюбамі Тэсалёнікаў. Гэтак 26 ліпеня 1925 году ПАОК правў матч супраць клюбу «Іракліс», які скончыўся перамогай новастворанай каманды з рахункам 2:1. Праз два тыдні ПАОК трываў паразу ад «Арысу» зь лікам 5:2.

Заўзятары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брама 4 ёсьць сэктарам, дзе месьцяцца на матчах прыхільнікі клюбу. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клюбу ПАОК і носяць адзеньне ў традыцыйных чорна і белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны заўзятарамі сэрбскага клюбу «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клюбу ОФІ. Сяброўства з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасфэры на матчах паміж клюбамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ History of PAOK. paokfc.gr

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  ПАОК Тэсалёнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў