Панічны разлад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Панічны разлад (стар.-грэц. Πανικός — жах) — нэўроз у выглядзе звыш трох прыступаў трывогі за месяц[1]. Найчасьцей узьнікае ва ўзросьце 20-30 гадоў. Удвая часьцей сустракаецца сярод жанчынаў. Падчас прыступу варта запаволіць дыханьне да 10 удыхаў за хвіліну і застацца ў адзіноце на 20 хвілінаў[2].

Карціна «Крык» (Эдвард Мунк, 1893 г.)

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню душэўнага разладу спрыяюць арганічнае пашкоджаньне галаўнога мозга, злоўжываньне алькаголем і кавай, прыём наркотыкаў і пачуцьцёвая перанапруга[2].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас прыступу трывогі цягам гадзіны адзначаецца (прынамсі 4 сымптомы): запамарока і хістаньне, запаволеньне дыханьня, удушша і адчуваньне ўяўнасьці навакольля, пачашчанае сэрцабіцьцё, патлівасьць і боль у грудзях, аняменьне частак цела, млосьць, разлад кішэчніка і страх сьмерці, дрыжаньне і прыліў крыві да твару[1]. У выніку паўтору прыступа ўзьнікае страх знаходжаньня ў людным месцы (крама, натоўп, рынак, стадыён і перапоўнены транспарт). Чаканьне новага прыступа вядзе да боязі выйсьці з дому, адмову ад паходу ў краму і язды на транспарце, патрабаваньня да сямейнікаў аб пастаянным суправаджэньні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Сьвятлана Барысенка. Панічная атака: калі робіш нешта ня тое // Зьвязда : газэта. — 18 студзеня 2014. — № 9 (27619). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Панічная атака пройдзе, але вернецца // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2012. — № 28 (27143). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]