Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году
Спаборніцтва Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Даты 5 красавіка 2024
Колькасьць удзельнікаў 18
2023
2025

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 году — 34-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе, які ладзіцца з 5 красавіка па 24 лістапада.

Склад удзельнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможца Другой лігі папярэдняга сэзону салігорскі «Партызан» даволі хутка адмовіўся ад павышэньня да Першай лігі. Гэты ж клюб мог падвысіцца да Першай лігі яшчэ ў пазамінулым сэзоне, аднак брак фінансавых сродкаў вымусіў клюб застацца ў Другой лізе[1]. Гэтак жа хутка стала вядома, што бронзавы прызэр розыгрышу Другой лігі пінскі «Стэнлес» таксама ня будзе браць удзел у Першай лізе. У лютым адмовіліся ад удзел у Першай лізе менскія «Крумкачы», якія мелі права на далучэньне да лігі як срэбныя прызэры чэмпіянату Другой лігі[2]. У выніку аніводны прадстаўнік Другой лігі не далучыўся да Першай лігі, у дадатак да чаго «Жодзін-Паўднёвы» аб’явіў аб ліквідацыі каманды. Тым ня менш, склад удзельнікаў розыгрышу павялічыўся ўпершыню ў гісторыі да 18 удзельнікаў. АБФФ пастанавіла далучыцца дублюючым складам клюбаў Найвышэйшай лігі да ніжэйшых лігаў, у выніку чаго лігу папоўнілі тры прадстаўнікі менскага «Дынама», жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» і барысаўскага БАТЭ. Петрыкаўскі «Шахцёр», які фактычна і быў фарм-клюбам салігорскага аднайменнага клюбу, заняў месца салігорскага «Шахцёру». Таксама да лігі была далучаная каманды Акадэміі АБФФ.

Табліца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Маладэчна 4 3 1 0 8-3 10 Павышэньне ў Найвышэйшую лігу
2 Ліда 4 3 1 0 6-2 10
3 Хваля 4 3 0 1 9-3 9 Плэй-оф за месца ў Найвышэйшай лізе
4 БАТЭ-2 4 3 0 1 9-7 9
5 Ніва 4 2 1 1 7-5 7
6 Астравец 4 2 1 1 5-4 7
7 Паперпрам 4 2 0 2 11-5 6
8 Макслайн 4 1 2 1 6-4 5
9 Белшына 4 3 0 1 7-4 4
10 Слонім-2017 4 1 1 2 5-7 4
11 Дынама-Менск-2 4 1 1 2 3-4 4
12 Баранавічы 4 1 1 2 3-5 4
13 Тарпэда-БелАЗ-2 4 1 1 2 8-12 4
14 АБФФ Ю-17 4 1 0 3 2-9 3
15 Лякаматыў 4 0 2 2 3-7 2
16 Ворша 4 0 2 2 5-10 2
17 Шахцёр Петрыкаў 4 0 1 3 1-6 1 Паніжэньне ў Другую лігу
18 Энэргетык-БДУ 4 1 1 2 3-4 -6
Абноўленая пасьля гульняў 28 красавіка 2024 году

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату

Вынікі гульняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспадары↓ \ Госьці→ АБФ Аст Бар БАТ Бел Вор Дын Лід Ляк Мак Мал Нів Пап Сло Тар Хва Шах Энэ
АБФФ Ю-17 2:1 0:4
Астравец 1:1 1:0 1:0
Баранавічы 0:2 2:1
БАТЭ-2 3:2 2:1
Белшына 1:0
Ворша 3:5
Дынама-Менск-2 0:0 1:2
Ліда 2:2 1:0
Лякаматыў 0:3 1:1
Макслайн 1:1 0:1
Маладэчна 3:1 2:1
Ніва 0:1 0:0
Паперпрам 1:2
Слонім-2017 0:2 2:3
Тарпэда-БелАЗ-2 1:1 1:8 2:3
Хваля 3:0 3:0
Шахцёр Петрыкаў 1:3 0:2 0:0
Энэргетык-БДУ 3:2 0:1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]