Пратысты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пратысты
Protist collage.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Пратысты
Бінамінальная намэнклятура
Protista

Пратысты (па-лацінску: Protista) — царства эўкарыятычных мікраарганізмаў. Гістарычна склалася так, што найпростыя ставіліся да царства пратыстаў, якая ўключае ў сябе галоўным чынам аднавузавыя арганізмы, якія не ўпісваюцца ў іншыя царствы, але гэтая група зьяўляецца спрэчнай у сучаснай таксанаміі[1]. Замест гэтага, яны разглядаюцца як свабодная групоўка 30 альбо 40 разрозьненых тыпаў з рознымі камбінацыямі трафічных рэжымаў, мэханізмаў рухомасьці, вузавых абалонак й жыцьцёвых цыкляў[2]. Пратысты ня маюць шмат агульнага, акрамя адносна простай арганізацыі[3], яны могуць быць аднавузавымі ці шматвузавымі без спэцыялізаванай тканкі. Гэтая простая вузавая арганізацыя адрозьнівае ад іншых найпростых эўкарыётаў, як то грыбы, жывёлы й расьліны.

Тэрмін «пратысты» ўпершыню быў выкарыстаны Эрнстам Гэкелем у 1866 годзе. Яны традыцыйна падпадзяляюцца на некалькі групаў у залежнасьці ад падабенства з вышэйшымі царствамі: аднаклеткавыя пратазоа, пратафіта (у асноўным аднаклеткавыя водарасьці), а таксама сьлізавікі й оаміцэты. Гэты традыцыйны падзел, у значнай ступені заснаваны на павярхоўных агульнасьцях, быў заменены на клясыфікацыю, заснаваную на філягенэтыцы (эвалюцыйнага сваяцтва паміж арганізмамі). Тым ня менш, старыя тэрміны ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца ў якасьці неафіцыйнай назвы для апісаньня марфалёгіі й экалёгіі розных найпростых.

Пратысты здольны жыць практычна ў любым асяродзьдзі, якое зьмяшчае ваду. Многія найпростыя, як то водарасьці, здольны да фотасынтэзу й маюць жыцьцёва важнае значэньне першасных вытворцаў у экасыстэмах, асабліва ў акіяне як частка плянктону. Іншыя найпростыя, як то кінэтаплястыды й апікомплексы, нясуць адказнасьць за шэраг сур’ёзных захворваньняў чалавека, як то малярыя й сонная хвароба.

Гістарычныя клясыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы падзел найпростых арганізмаў ад іншых быў зроблены ў 1830-х гадох, калі нямецкі біёляг Георг Аўгуст Гольдфус увёў слова пратазоа для абазначэньня такіх арганізмаў, як інфузорыі й каралы[3]. Гэтая група была пашырана ў 1845 годзе, каб уключыць усе «аднавузавых жывёлаў», як то фарамініфэры й амёбы. Фармальная таксанамічная катэгорыя «пратысты» ўпершыню была прапанавана ў пачатку 1860-х гадох Джонам Хогам, які сьцьвярджаў, што найпростыя павінны ўключаць у сябе тое, што ён бачыў, як прымітыўныя аднавузавыя формы расьлін і жывёл. Ён вызначыў пратыстаў як «чацьвёртае царства прыроды», у дадатак да традыцыйных тагачасных царстваў расьлін, жывёл і мінэралаў. Царства мінэралаў пазьней было выдалена з таксанаміі Эрнстам Гэкелем, які пакінуў толькі цартсва расьлін, жывёл і найпростых, як «царства прымітыўных формаў»[4].

Гэрбэрт Коўплэнд наноў вярнуў таксон Хога амаль праз стагодзьдзе, сьцьвярджаючы, што слова «пратысты» літаральна азначае «першае створанае жыцьцё». Коўплэнд заўважаў, што тэрмін Гэкеля ўключаў некаторых мікробаў, як то бактэрыі. Тэрмін, які быў высунуты Коўплэндам іх не ўключаў, але ў ягоны панятак уваходзілі ядзерныя эўкарыёты, як то дыатамавыя й зялёныя водарасьці й грыбы[5]. Гэтая клясыфікацыя была асновай для наступнага вызначэньня грыбоў, жывёл, расьлін і пратыстаў, як чатырох царстваў жыцьця[6]. Ад царства пратыстаў пазьней былі аддзелены пракарыёты ў асобнае царства, пакідаючы найпростых як групу эўкарыятычных мікраарганізмаў[7]. Гэтыя пяць царстваў засталіся прынятай у клясыфікацыі, пакуль разьвіцьцё малекулярнай філагенэтыкі ў канцы XX стагодзьдзя, калі стала відавочна, што ні найпростых, ні групы з пятага царства не былі асобнымі групамі роднасных арганізмаў[8].

Сучасныя клясыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час тэрмін «пратысты» выкарыстоўваецца для абазначэньня аднавузавых эукарыётаў, якія існуюць як незалежныя вузы, альбо калі яны сустракаюцца ў калёніях, і не паказваюць дыфэрэнцыяцыі ў тканцы[9]. Тэрмін найпростых выкарыстоўваецца для абазначэньня відаў гетэратрофных пратыстаў, якія не ўтвараюць тканкі. Гэтыя тэрміны не выкарыстоўваюцца ў сучаснай таксанаміі, і захоўваюцца толькі як зручны спосаб для абазначэньня гэтых арганізмаў.

Сыстэматыка найпростых і да гэтага часу зьмяняецца. Новыя клясыфікацыі спрабуюць прадставіць монафілетычныя групы, заснаваныя на ультраструктуры, біяхіміі й генэтыцы. У цяперашні час сыстэмы клясыфікацыі часьцяком не падзеляюцца на царствы, але замест гэтака апэруюць групамі пратыстаў як асобнымі лініямі эўкарыётаў. Так, напрыклад, апошнія схемы не ўжываюць фармальных рангаў, як то тып, кляса й г.д., а замест гэтага фармуюць сьпісы арганізмаў у герархічным шэрагу. Гэта зроблена для таго, каб зрабіць клясыфікацыю больш устойлівай у доўгатэрміновай пэрспэктыве й лягчэйшай да абнаўленьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Simonite T (November 2005). «Protists push animals aside in rule revamp». Nature 438 (7064): 8–9. doi:10.1038/438008b. PMID 16267517.
  2. ^ Harper, David; Benton, Michael (2009). «Introduction to Paleobiology and the Fossil Record». Wiley-Blackwell. pp. 207. ISBN 1-4051-4157-3.
  3. ^ Scamardella, J. M. (1999). «Not plants or animals: a brief history of the origin of Kingdoms Protozoa, Protista and Protoctista». International Microbiology 2: 207–221.
  4. ^ Rothschild LJ (1989). «Protozoa, Protista, Protoctista: what's in a name?». J Hist Biol 22 (2): 277–305. doi:10.1007/BF00139515. PMID 11542176.
  5. ^ Copeland, H. F. (1938). «The Kingdoms of Organisms». Quarterly Review of Biology 13 (4): 383. doi:10.1086/394568. JSTOR 2808554.
  6. ^ Whittaker, R. H. (1959). «On the Broad Classification of Organisms». Quarterly Review of Biology 34 (3): 210. doi:10.1086/402733. JSTOR 2816520.
  7. ^ Whittaker RH (January 1969). «New concepts of kingdoms or organisms. Evolutionary relations are better represented by new classifications than by the traditional two kingdoms». Science (journal) 163 (3863): 150–60. doi:10.1126/science.163.3863.150. PMID 5762760.
  8. ^ Stechmann, Alexandra; Thomas Cavalier-Smith (2003). «The root of the eukaryote tree pinpointed». Current Biology 13: R665-R666. doi:10.1016/S0960-9822(03)00602-X. PMID 12956967.
  9. ^ Adl SM, Simpson AG, Farmer MA, et al. (2005). «The new higher level classification of eukaryotes with emphasis on the taxonomy of protists». J. Eukaryot. Microbiol. 52 (5): 399–451. doi:10.1111/j.1550-7408.2005.00053.x. PMID 16248873.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пратыстысховішча мультымэдыйных матэрыялаў