Рамсарская канвэнцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып

Канвэ́нцыя па во́дна-бало́тных надзе́лах міжнаро́днага значэ́ньня, гало́ўным чы́нам у я́касьці месцапражыва́ньня вадапла́ўных пту́шак (па-ангельску: The Convention on Wetlands of International Importance, especially as Waterfowl Habitat), Рамсарская канвэнцыя — першая глябальная міжнародная дамова, цалкам прысьвечаная аднаму тыпу экасыстэмаў або месцапражываньняў (па-ангельску: habitat).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канвэнцыя была распрацаваная і прынятая краінамі-ўдзельніцамі на канфэрэнцыі ў Рамсары (Іран) 2 лютага 1971 року і ўступіла ў сілу 21 сьнежня 1975.

У 1982 року ў Парыжы і ў 1987 у Рэджыне ў канвэнцыю ўносіліся папраўкі[1].

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладамі хабітатаў могуць паслужыць лясы, падземныя пячоры, прэсныя азёры і рэкі і да т. п.). Водна-балотныя надзелы займаюць прамежкавае становішча між сухапутнай і воднай сыстэмамі.

Па стане на 26 сакавіка 2010 року ўдзельнікамі канвэнцыі зьяўляюцца 159 дзяржаваў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 1888 водна-балотных надзелаў міжнароднага значэньня агульнай плошчаю 185 272 001 га[2]. Найбольшая колькасьць Рамсарскіх надзелаў — 168 — месьцяцца ў Вялікабрытанія; Канада мае найбольшую сумарную плошчу надзелаў — больш за 130 000 км², улучна з Заказьнікам міграцыйных птушак у затоцы каралевы Мод(en) плошчай 62 800 км²[3].

2 лютага адзначаецца Сусьветны дзень водна-балотных надзелаў.

На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь далучылася да канвэнцыі ў 1999 року. У сьпіс рамсарскіх на яе тэрыторыі ўвайшлі дзевяць водна-балотных надзелаў, пяць зь якіх знаходзяцца на Берасьцейшчыне[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кароткая гісторыя канвэнцыі
  2. ^ З бачыны Рамсарскай канвэнцыі
  3. ^ з бачыны Рамсарскай канвэнцыі (анг.)
  4. ^ Леанід Лахманенка. «Залатыя» яйкі вяртлявай чаротаўкі // «Звязда». — 8 лютага 2011. — № 24 (26888). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]