Рудакова (біялягічны заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Рудакова» — дзяржаўны біялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці.

Біялягічны заказьнік «Рудакова» знаходзіцца паміж азёрамі Мядзел і Рудакова, на землях, якія не выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах калгасу «Ленінскі шлях» і Навамядзельскага лясьніцтва. Агульная плошча заказьніка складае 369 га (3,69 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Тэрыторыя, якую займае заказьнік, — тыповы ўчастак поўдня Беларускага Паазер’я. Таксама тэрыторыя разьмяшчэньня заказьніка зьяўляецца найбольш узвышанай часткай Сьвянцянскіх градаў на тэрыторыях, прылеглых да возера Нарач. У межах заказьніка сканцэнтраваная валікая колькасьць рэдкіх відаў і відаў, якія зьнікаюць. Сярод іх: асака валасавідная, асака птушканожкавая, ятрышнік дрэмлік, гарачаўка крыжападобная, пальчатакарэньнік балтыйскі, тайнік авальны, палапялёстнік зялёны, ужоўнік звычайны, вераніка шыракалісьцёвая, арніка горная, дрэмлік цёмна-чырвоны, прастрэл шыракалісьцёвы, вязель рознакаляровы, медуніца вузкалісьцёвая і іншыя.

Усяго на тэрыторыі заказьніка выяўленыя 14 рэдкіх відаў і відаў, якія зьнікаюць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]