Рудаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rudolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ruodo + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рудалт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рудаўт»

Рудаўт (Рудалт) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гроталд або Рудалт, пазьней Рудэльт (Hrotold, Rudolt, Rudelt[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рутгер, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rutger, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theotrod (Theot-rod)[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rudołt[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на люди Мунтвиловичи а Рудовтовичи… Рудовътовичы (15 чэрвеня 1501 году)[7]; з ыменья Руделтова (1567 год)[8]; przez i. w. Chryzostoma y Konstancyi Rudołtowskich… Ioachima y Chryzostoma Rudołtowskich podwoiewodz. Nowogrodzkich (1798 год)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычным Падляшшы існуюць вёска Лубін Рудолты і Рудолты (Рудуты).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1437.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 152.
  8. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. 1101.
  9. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 13. — Вильна, 1902. С. 163, 174.