Рэйнальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Reinald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rein + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рэйнальт, Рэгінальд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рэйнальд»

Рэйнальд (Рэйнальт), Рэгінальд — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рагіналд або Рэйналд, пазьней Райнальд (Raginald, Reinald, Reinold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -раг- (раган-) (імёны ліцьвінаў Рагель, Рагін; германскія імёны Ragilo, Ragenus) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: отдалъ Рейналту Крокову, абы онъ съ Полонъки и Кретинки серебъшчизну выбралъ (каля 1563 году)[4]; Tyszkiewicz Rejnald (30 верасьня 1651 году)[5]; Lenartowicz Reginald (1744—1745 гады)[6].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1237—1238.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Литовская метрика. Отд. 1—2, ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. С. 677.
  5. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 91 (159).
  6. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 91 (159).
  7. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 595.