Сьвінтаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Switald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сьвентальд
Зьвязаныя імёны Waltswind
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сьвінтаўт»

Сьвінтаўт, Сьвентальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сьвітальд (Switald) і Валтсьвінт (Waltswind[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Сьвінцейка, Швендэр, Сьвентагал; германскія імёны Schwindtke, Schwender, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theutsuint (Theut-suint)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Suientoldius (1641 год)[6]; Марына Киселевна Свентолдычовна Дорогиницъкая (15 кастрычніка 1641 году)[7]; панъ радный короны Полское Адамъ Свентолдичъ Кисель (7 студзеня, 23 лютага, 16—18 сакавіка, 23 сакавіка, 24 красавіка і 1 траўня 1648 году)[8]; Swiętoldyczow Kisielow… Alexander Swientoldycz Kysiel… Dymitr Swiętoldycz Kysiel (11 траўня 1646 году)[9]; Stanisław Szumkiewicz Swintowt (1698 год)[10][11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кісялі Сьвентальдзічы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні ў Кіеўскім ваяводзтве

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1512.
  2. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 244.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
  6. ^ Orbis Polonus. — Cracoviae, 1641. P. 387.
  7. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 438.
  8. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической Коммиссией. Т. 3: 1638—1657. — СПб., 1861. С. 107, 139—140, 142, 163, 166—167, 169—170, 184, 188.
  9. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3: Акты о казаках. Т. 1. — Киев, 1863. С. 402.
  10. ^ Acta stanow Wielkiego Xięstwa Littewskiego na Pospolite ruszenie, vigore laudum wileńskiego 14 augusti 1698. — Wilno, 1699. S. [68].
  11. ^ Z Archiwum Wojtkuskiego hrabiego Stanisława Kossakowskiego : Stanów Wielkiego Ks. Litewskiego… // Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka. S. [77].
  12. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 3. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek. — Warszawa, 2015. S. 118.