Рэната Салецл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэната Салецл
Дата нараджэньня 9 студзеня 1962(1962-01-09) (62 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, сацыёляг, пісьменьніца, прафэсарка ўнівэрсытэту
Месца працы
Навуковы кіраўнік Божыдар Дэбэняк[d]

Рэната Салецл (па-славенску: Renata Salecl; нар. 1962 годзе, Словень-Градэц) — славенская філёзафка, сацыёляг і тэарэтык права. Яна зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Інстытута крыміналістыкі юрыдычнага факультэту Люблянскага ўнівэрсытэта і займае прафэсарскую пасаду ў Бэркбэк-каледжы Лёнданскага ўнівэырсытэту[1]. Салецл ёсьць запрошаным прафэсарам Лёнданскай школы эканомікі, дзе чытала лекцыі на тэму эмоцыяў і закону. Кожны год яна чытае лекцыі ў юрыдычнай школе імя Бэнджаміна Н. Кардоса па псыхааналізе і праве[2], а таксама вядзе курсы па нэўралёгіі і праве[3]. З 2012 году Салецл была запрошаным прафэсарам катэдры сацыяльных навук, здароўя і мэдыцыны Лёнданскага каралеўскага каледжа. Ейныя кнігі перакладзены на пятнаццаць моваў. У 2017 годзе была абраная чальцом Славенскай акадэміі навук і мастацтваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Biographical details». School of Law, Birkbeck College.
  2. ^ «Visiting international faculty». Benjamin N. Cardozo School of Law.
  3. ^ «Course Number 7338: Neuroscience and law». Benjamin N. Cardozo School of Law.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]