Самба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Самба
Паходжаньне Сьцяг Бразыліі Бразылія, Баія, пачатак XX ст.
Паджанры
Samba de breque — Samba-canção — Samba-enredo — Samba-pagode — Samba de roda — Partido Alto
Роднасныя жанры
Боса-нова — Fricote — Samba-reggae — Samba-rock — Sambass

Самба (па-партугальску: samba) — бразыльскі жанр музыкі ды танцаў, які ўзьнік у выніку зьліцьця афрыканскіх і эўрапейскіх элемэнтаў у пач. XX ст. Найбольш вядомы ў сьвеце як сымбаль Бразыліі і карнавала.

Cамба зьявіўся ў бразыльскім штаце Баія. Карані самбы нарадзіліся ў Рыё-дэ-Жанэйра ў асяродзьдзі афрыканскіх рабоў. Як музычны жанр самба ўключае розныя рытмы спэцыфічных ударных інструмэнтаў, якія прыдавалі ёй арыгінальнае гучаньне. Рытм самбы звычайна мае 50-52 такты ў хвіліну (памер 2/4). У стварэньні рытму бразыльскай самбы ўдзельнічаюць агога, куіка, бонга, бэрымбаў, гуіра, сэнгсэра (коўбэл) і іншыя ўдарныя інструмэнты.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]