Флейта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флейты

Фле́йта (па-нямецку: Flöte) — агульная назва для шэрагу інструмэнтаў з групы драўляных духавых. У адрозьненьне ад іншых духавых інструмэнтаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку расьсячэньня плыні паветра аб грань, замест выкарыстаньня язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафэсійнай музыцы разнавіднасьць флейтаў — папярочную флейту. Флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны сьвісток, які зьявіўся яшчэ ў старажытных народаў, і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструмэнтам, а цацкай альбо прыстасаваньнем для выкананьня рэлігійных магічных абрадаў, як напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, якія выгатаўлялі сьвісткі з гліны, косткаў і дрэва.

Першыя флейта былі выраблены 35—40 тысячаў гадоў да н. э. і знойдзены ў рэгіёне Швабская Альба ў Нямеччыне. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага раньняга пэрыяду прысутнасьці сучаснага чалавека ў Эўропе[1].

Гісторыя разьвіцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, зьяўляецца сьвісток. Паступова ў сьвістковых люлечках сталі прарэзаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты сьвісток у сьвістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалягічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысячаў гадоў да нашай эры, такім чынам флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў у сьвеце[2].

Падоўжная флейта была вядомая ў Старажытным Эгіпце яшчэ пяць тысячаў гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструмэнтам на ўсім Блізкім Усходзе. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулінаў і здольная да актаўнага перадуваньню, забясьпечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць зьмяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам пераскражаваных пальцаў, закрыцьця адтулінаў напалову, а таксама зьмены кірунку й сілы дыханьня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]