Севярын Віславух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севярын Віславух
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1900(1900-03-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 лютага 1968(1968-02-28) (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, адвакат
Навуковая сфэра гісторыя Беларусі і мэдыявістыка
Месца працы
Бацька Антоні Ісідар Віславух[d]
Маці Севярына Віславух
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Севярын Віктар Юзэф Віславух (па-польску: Seweryn Wiktor Józef Wysłouch; 19 сакавіка 1900, Пярковічы, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 28 лютага 1968, Уроцлаў, Польшча) — польскі прафэсар, гісторык дзяржавы і права.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 11-гадовага веку выхоўваўся дома, а тады паступіў у прыватную мужчынскую гімназію ў Вільні. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1915 року вярнуўся ў сямейны маёнтак Пярковічы, дзе разам з братамі дапамагаў бацьку па гаспадарцы. У 1920 року пайшоў у войска, у якім служыў да 1923 року. Як шараговец пяхоты браў удзел у бітвах за Горадню, а пасьля ў шэрагах беларуска-літоўскай дывізіі генэрала Люцыяна Жалігоўскага хадзіў на Вільню(d). Па сканчэньні вайсковых курсаў паступіў ва Ўнівэрсытэт Стэфана Баторыя на факультэт права і грамадзкіх навук. На другім курсе (1925) выконваў абавязкі малодшага асыстэна, з 1927 року стаў намесьнікам старшага асыстэнта катэдры права народаў. 30 чэрвеня 1927 атрымаў дыплём магістра права. У 1927—1939 роках быў навуковым супрацоўнікам у тым жа ўнівэрсытэце. 18 студзеня 1932 атрымаў доктарскае званьне. Займаўся гісторыя і сучаснай праблематыкай земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальным меншасьцям, асабліва беларусам.

Да вайны займаўся таксама дзяржаўнымі справамі. У 1934 року стаў віленскім раднікам ад Блёку гаспадарчага адраджэньня Вільні.

Па вайне прафэсар (1945), прарэктар (1947—1952) Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў ягонага юрыдычнага факультэту; у 1956—1958 быў ягоным дэканам.

Заснавальнік і дырэктар (1949—1953) уроцлаўскага аддзяленьня Заходняга інстытуту, сузаснавальнік Сылескага інстытуту ў Аполі, у 1957—1960 — кіраўнік ягонай навуковай рады.

Пахаваны на Грабішынскіх могілкаў Уроцлава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Karol Jonca. Seweryn Wysłouch, w: Uczeni wrocławscy (1945—1979) (pod redakcją Jana Trzynadlowskiego), Ossolineum, Wrocław 1980
  • Słownik historyków polskich (pod redakcją Marii Prosińskiej-Jackl), Wydawnictwo «Wiedza Powszechna», Warszawa 1994