Сенькавічы (Івацэвіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сенькавічы
трансьліт. Sieńkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Яглевіцкі
Насельніцтва: 408 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225252
СААТА: 1234848036
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′2″ пн. ш. 25°16′17″ у. д. / 52.75056° пн. ш. 25.27139° у. д. / 52.75056; 25.27139Каардынаты: 52°45′2″ пн. ш. 25°16′17″ у. д. / 52.75056° пн. ш. 25.27139° у. д. / 52.75056; 25.27139
Сенькавічы на мапе Беларусі ±
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы

Се́нькавічы[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пісьмовая згадка вёскі датуецца 14 сьнежня 1557 годам[2]. У гэты дзень Ганна Сухадольская робіць дарчы запіс у кнігу Слонімскага земскага суду, у якім перадае ў поўнае карыстаньне «молжонку своему Яну Суходольскому, узнаваючи его ку собе зычливую приязнь… дворец Сеньковский».

У 1567 годзе «двор Сенковский»[3] належыць Войцеху Войцехавічу Нарбуту. 25 кастрычніка 1567 году Нарбут па пастанове Гарадзенскага сэйму павінен быў выставіць са сваіх маёнткаў войска на паспалітае рушэньне з разьліку аднаго коньніка на 10 службаў ці двароў. У ліку маёнткаў, зь якіх Войцех Нарбут выставіў войска, значыцца і «двор Сеньковский» у Слонімским павеце.

З траўня 1756 году ваявода Смаленскі Пётар Сапега ў ліку другіх фальваркаў «даруе і навечна запісвае сыну свайму Яну Сапезе, старосту Сакалоўскаму фальварак»[4].

У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 507 чалавек[5].

Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 408 чалавек
  • 1999 год — 419 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Курганны могільнік, мясцовая назва Швэдзкія капцы, адносіцца да ХІ—ХІІІ ст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
  2. ^ Акты ВКЛ, т.22, ст.61
  3. ^ Русская историческая библиотерка, т.33, ст.502
  4. ^ Сенькавіцкі”Sapiehowe, т.III, ст.413
  5. ^ Указатель насел. мест. Гродн. губ., 1905г., ст.139
  6. ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]