Старадубава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старадубава
трансьліт. Staradubava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Іскі
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 5 чал.
колькасьць двароў: 4
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′45.98″ пн. ш. 26°41′2.00″ у. д. / 54.6794389° пн. ш. 26.6838889° у. д. / 54.6794389; 26.6838889Каардынаты: 54°40′45.98″ пн. ш. 26°41′2.00″ у. д. / 54.6794389° пн. ш. 26.6838889° у. д. / 54.6794389; 26.6838889
Старадубава на мапе Беларусі ±
Старадубава
Старадубава
Старадубава
Старадубава
Старадубава
Старадубава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стараду́бава[1]вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча вядомае з 1789 году, як засьценак Дубава ў Маркаўскім старостве. Тры двары («дымы»).

У 1907 годзе на двух участках (41 дзесяціна) зямлі жылі 39 чалавек (5 сем’яў).

У пэрыяд Першай сусьветнай вайны ў непасрэднай блізасьці ад лініі фронту з боку расейскай арміі.[2]

У 1938 годзе — вёска Старое Дубава ў Вішнеўскай вясковай гміне Вілейскага павету. 8 двароў, 54 жыхары. У 1940 годзе — у складзе Куранецкага раёну Вялейскай вобласьці БССР[3].

Капліца ў Старадубаве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэньня ў Старадубаве была пабудавана ў 1934 годзе. У сьвятыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыяжджалі сьвятары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 году. У гэтым годзе яе разабралі і перавезьі ў цэнтар сельсавету вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасьля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011] годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранец.[4]

У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумэнт быў напісаны папам па-беларуску.[4]

На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асьвячэньне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 году. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[5]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2003 год — 7 двароў, 13 жыхароў
  • 2012 год — 4 двароў, 5 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне(недаступная спасылка) // «Рэгіянальная газета»
  3. ^ С.В.Барыс, А.В.Рогач Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 370-371. — 712 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-6992-37-0
  4. ^ а б Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  5. ^ Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць // «Рэгіянальная газета»